“Белпошта” папярэджвае аб асаблівасцях работы паштовых аддзяленняў у сувязі з дэнамінацыяй
“Белпошта” папярэджвае аб асаблівасцях работы паштовых аддзяленняў у сувязі з дэнамінацыяй, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Так, 1 ліпеня паслугі кліентам у аперацыйных вокнах аддзяленняў паштовай сувязі прадастаўляцца не будуць. Пры гэтым дастаўка друкаваных СМІ, простых і рэгіструемых паштовых адпраўленняў без накладнай платы будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. “У “Белпошце” таксама звярнулі ўвагу, што ў пунктах па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў будзе ажыццяўляцца выдача толькі паштовых адпраўленняў без накладнай платы і налічаных мытных пошлін.
З 2 ліпеня работа аддзяленняў паштовай сувязі будзе арганізавана ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам работы.
З 30 чэрвеня па 4 ліпеня магчымы збой у рабоце банкаўскіх плацежных картак. У “Белпошце” парэкамендавалі для разліку мець наяўныя грошы.