• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

МНС расказала аб алгарытме дзеянняў у навальніцу

Среда, 15.06.2016 14:56. Category: Актуально    

Мінскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі расказала, як паводзіць сябе ў час навальніцы. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства.

Калі непагода застала ў кватэры, доме, будынку, у першую чаргу рэкамендуецца адключыць усе электрапрыборы і выцягнуць штэкер знадворнай антэны з тэлевізара, спыніць тэлефонныя размовы. Затым трэба пастарацца ліквідаваць скразнякі, шчыльна зачыніць вокны і коміны. Не варта размяшчацца каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў, на даху і паддашку.

Навальніца застала на вуліцы — пакіньце адкрытую прастору і ўкрыйцеся ў памяшканні або ў пад’ездзе любога дома. Калі вырашылі схавацца пад казырком будынка, не дакранайцеся да сцяны. Не карыстайцеся мабільным тэлефонам, не стойце паблізу высокіх слупоў, рэкламных шчытоў і інш. Тым, хто знаходзіцца ў машыне ў час навальніцы, ратавальнікі рэкамендуюць наступнае: трэба спыніць рух, зачыніць вокны, апусціць антэну, заглушыць рухавік і перачакаць навальніцу ў салоне. Не варта дакранацца да ручак дзвярэй і іншых металічных прадметаў, браць у рукі мабільны тэлефон.

У лесе лепш трымацца далей ад высокіх дрэў, якія стаяць асобна, не трэба размяшчацца ля вогнішча, паколькі слуп гарачага паветра — добры праваднік электрычнасці. «Часцей за ўсё маланка ўдарае ў дубы, таполі і вязы, радзей за ўсё — у бярозу і клён. Укрыйцеся паміж нізкарослымі дрэвамі з густымі кронамі. Выбіраючы сабе сховішча, звярніце ўвагу, каб побач не было расшчэпленых дрэў, раней паражоных навальніцай: грунт на гэтым участку мае высокую электраправоднасць, удар маланкі сюды яшчэ раз вельмі верагодны», — адзначана ў інфармацыі ведамства.

Калі ў момант навальніцы знаходзіцеся на адкрытай мясцовасці (у полі), не стойце на ўзвышшах, ля апоры ліній электраперадач і пад правадамі, пашукайце яму або роў, рэкамендуюць ратавальнікі. Пры адсутнасці паблізу паглыбленняў, трэба прысесці як мага ніжэй або легчы на зямлю. Небяспечна хавацца ў стозе сена або саломы, у нежылых адзіночных бараках або хлявах, а таксама хадзіць басанож і падымаць над галавой токаправодныя прадметы (лапаты, матыкі, косы).

Акрамя таго, абавязкова трэба выйсці з вады, адысці далей ад берага і схавацца ва ўкрыцці. Калі знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна вяслуйце да берага. Калі гэта немагчыма — асушыце лодку; калі ёсць ахоўны тэнт, падніміце яго; пры наяўнасці сухога адзення пераапраніцеся; сядзьце далей ад мачтаў і падкладзіце пад сябе выратавальную камізэльку або боты. Рыбалку ў час навальніцы неабходна спыніць, таму што снасці з’яўляюцца правадніком для электрычнасці.

Пры з’яўленні шаравой маланкі трэба пастарацца захоўваць спакой і не рухацца. Не трэба набліжацца, спрабаваць выгнаць, паколькі можа адбыцца выбух. Рэкамендуецца вельмі павольна адыходзіць у іншы пакой, прыкрываючы твар рукамі. Калі магчымасці выйсці няма, трэба легчы на падлогу, схавацца пад стол або ложак і чакаць. Нельга дакранацца да металічных прадметаў, варта трымацца далей ад электрычнай праводкі і электрапрыбораў. Праз дзве-пяць хвілін маланка знікне або выбухне. Пасля выбуху можа пачацца пажар.

Пры паражэнні маланкай трэба хутка вызначыць стан пацярпелага, неадкладна правесці рэанімацыйныя мерапрыемствы (штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца), сагрэць яго, апрацаваць месцы апёкаў і іншыя раны, даць анальгін, тэрмінова адвезці ў бальніцу.

« Савет па фінансавай стабільнасці створаны ў Беларусі
Отличились на косовице »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (273)
    • Гісторыя Глушчыны (110)
    • Год исторической памяти (39)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (245)
    • Общество (4 581)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (315)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top