Темы

МНС расказала аб алгарытме дзеянняў у навальніцу

Мінскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі расказала, як паводзіць сябе ў час навальніцы. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства.

Калі непагода застала ў кватэры, доме, будынку, у першую чаргу рэкамендуецца адключыць усе электрапрыборы і выцягнуць штэкер знадворнай антэны з тэлевізара, спыніць тэлефонныя размовы. Затым трэба пастарацца ліквідаваць скразнякі, шчыльна зачыніць вокны і коміны. Не варта размяшчацца каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў, на даху і паддашку.

Навальніца застала на вуліцы — пакіньце адкрытую прастору і ўкрыйцеся ў памяшканні або ў пад’ездзе любога дома. Калі вырашылі схавацца пад казырком будынка, не дакранайцеся да сцяны. Не карыстайцеся мабільным тэлефонам, не стойце паблізу высокіх слупоў, рэкламных шчытоў і інш. Тым, хто знаходзіцца ў машыне ў час навальніцы, ратавальнікі рэкамендуюць наступнае: трэба спыніць рух, зачыніць вокны, апусціць антэну, заглушыць рухавік і перачакаць навальніцу ў салоне. Не варта дакранацца да ручак дзвярэй і іншых металічных прадметаў, браць у рукі мабільны тэлефон.

У лесе лепш трымацца далей ад высокіх дрэў, якія стаяць асобна, не трэба размяшчацца ля вогнішча, паколькі слуп гарачага паветра — добры праваднік электрычнасці. “Часцей за ўсё маланка ўдарае ў дубы, таполі і вязы, радзей за ўсё — у бярозу і клён. Укрыйцеся паміж нізкарослымі дрэвамі з густымі кронамі. Выбіраючы сабе сховішча, звярніце ўвагу, каб побач не было расшчэпленых дрэў, раней паражоных навальніцай: грунт на гэтым участку мае высокую электраправоднасць, удар маланкі сюды яшчэ раз вельмі верагодны”, — адзначана ў інфармацыі ведамства.

Калі ў момант навальніцы знаходзіцеся на адкрытай мясцовасці (у полі), не стойце на ўзвышшах, ля апоры ліній электраперадач і пад правадамі, пашукайце яму або роў, рэкамендуюць ратавальнікі. Пры адсутнасці паблізу паглыбленняў, трэба прысесці як мага ніжэй або легчы на зямлю. Небяспечна хавацца ў стозе сена або саломы, у нежылых адзіночных бараках або хлявах, а таксама хадзіць басанож і падымаць над галавой токаправодныя прадметы (лапаты, матыкі, косы).

Акрамя таго, абавязкова трэба выйсці з вады, адысці далей ад берага і схавацца ва ўкрыцці. Калі знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна вяслуйце да берага. Калі гэта немагчыма — асушыце лодку; калі ёсць ахоўны тэнт, падніміце яго; пры наяўнасці сухога адзення пераапраніцеся; сядзьце далей ад мачтаў і падкладзіце пад сябе выратавальную камізэльку або боты. Рыбалку ў час навальніцы неабходна спыніць, таму што снасці з’яўляюцца правадніком для электрычнасці.

Пры з’яўленні шаравой маланкі трэба пастарацца захоўваць спакой і не рухацца. Не трэба набліжацца, спрабаваць выгнаць, паколькі можа адбыцца выбух. Рэкамендуецца вельмі павольна адыходзіць у іншы пакой, прыкрываючы твар рукамі. Калі магчымасці выйсці няма, трэба легчы на падлогу, схавацца пад стол або ложак і чакаць. Нельга дакранацца да металічных прадметаў, варта трымацца далей ад электрычнай праводкі і электрапрыбораў. Праз дзве-пяць хвілін маланка знікне або выбухне. Пасля выбуху можа пачацца пажар.

Пры паражэнні маланкай трэба хутка вызначыць стан пацярпелага, неадкладна правесці рэанімацыйныя мерапрыемствы (штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца), сагрэць яго, апрацаваць месцы апёкаў і іншыя раны, даць анальгін, тэрмінова адвезці ў бальніцу.

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024