Темы

МЗС Германіі ў дзень 75-годдзя пачатку ВАВ падзякавала беларусам за прымірэнне і дружбу

Федэральны міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер у дзень 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ад імя нямецкіх улад і грамадзян падзякаваў беларусам і народам былога Савецкага Саюза за прымірэнне, дружбу і партнёрства. Словы ўдзячнасці міністр выказаў у звароце, апублікаваным у газеце “Советская Белоруссия”.

“Мы, немцы, бязмерна ўдзячныя расіянам, украінцам, беларусам і іншым народам былога Савецкага Саюза за тое, што яны перад тварам злачынстваў, учыненых III Рэйхам ад імя нямецкага народа, працягнулі нам руку ў знак прымірэння. А таксама за тое, што на глебе траўматычнага вопыту вайны і жорсткай варожасці, насілля і варварства, пакут і насільнага перасялення магло ўтварыцца нешта, што аб’ядноўвае нас, устанавіліся партнёрскія і нават дружалюбныя адносіны”, – гаворыцца ў тэксце звароту.

Франк-Вальтэр Штайнмаер адзначыў, што захаваць свежасць успамінаў аб жахах Другой сусветнай вайны і аб віне нацысцкай Германіі – было, ёсць і будзе неад’емнай умовай, абавязковай перадумовай для прымірэння Германіі і краін постсавецкай прасторы. “Сёння, калі пасля заканчэння вайны мінула 70 гадоў, мы падтрымліваем плённыя дыпламатычныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі з усімі дзяржавамі, якія ўтварыліся пасля краху Савецкага Саюза. Дзякуючы інтэнсіўным сувязям з усімі гэтымі краінамі мы разам захоўваем успаміны аб Другой сусветнай вайне і шануем памяць ахвяр нацыянал-сацыялісцкага варварства”, – дадаў федэральны міністр.

Кіраўнік МЗС Германіі падкрэсліў, што страшная рэтраспектыва падзей 75-гадовай даўнасці пераканаўча заклікае еўрапейцаў зрабіць усё магчымае для захавання еўрапейскага светапарадку, пабудаванага на руінах, што засталіся пасля самай страшнай вайны, якую калі-небудзь бачыў свет. “Менавіта ў часы, калі ў Еўропе існуе пагроза ўзнікнення новых раздзяляльных ліній, неабходна зноў і зноў усведамляць значнасць гэтых успамінаў. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць устойлівы і стабільны светапарадак у Еўропе”, – звярнуў увагу Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Міністр сказаў на заканчэнне, што прымаць мір у Еўропе як належнае не трэба нават сёння. “Захаваць мір можна толькі працуючы над гэтым – з дня ў дзень! Там, дзе нешта пагражае свету, нам – тым, хто нясе сёння адказнасць, – неабходна ўзяць на сябе задачу атрымаць правільныя ўрокі з нашай сумеснай гісторыі. Мне хацелася б, каб мы ніколі не забывалі, што нас, еўрапейцаў, аб’ядноўвае больш, чым раз’ядноўвае”, – рэзюмаваў Франк-Вальтэр Штайнмаер у звароце.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024