Пераважная большасць тэрміналаў у Беларусі 1 ліпеня з 10 раніцы будзе прымаць карткі
Пераважная большасць тэрміналаў у Беларусі 1 ліпеня с 10 раніцы будзе прымаць карткі. Аб гэтым 29 чэрвеня журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Аляксандр Сотнікаў.
“Паводле існуючай у нас цяпер інфармацыі, з 10 раніцы 1 ліпеня пераважная большасць тэрмінальнага абсталявання ў нашай краіне будзе прымаць карткі”, – сказаў Аляксандр Сотнікаў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка падкрэсліў, што ўсе банкі Беларусі правялі неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб у аддаленым рэжыме змяніць праграмнае забеспячэнне. “У пераважнай большасці выпадкаў гэта зроблена ўжо цяпер”, – адзначыў Аляксандр Сотнікаў.
Пры неабходнасці работнікі банкаў, абслуговых арганізацый 1 ліпеня будуць накіраваны ў арганізацыі гандлю і сэрвісу, каб уручную правесці настройку праграмнага забеспячэння тэрміналаў.
Прадстаўнік Нацбанка нагадаў, што ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня банкаўскія плацежныя карткі працаваць не будуць. У гэты час банкі будуць праводзіць неабходныя рэгламентныя працэдуры па перанастройцы праграмнага забеспячэння для правядзення дэнамінацыі. Пры гэтым у кожным банку час адключэння і ўключэння картак будзе адрознівацца.
Большасць плацежных тэрміналаў будзе адключана ў перыяд з 23.00 30 чэрвеня да 8.00 1 ліпеня.