• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Сапраўдная летняя гарачыня чакае беларусаў на бягучым тыдні

Пятница, 24.06.2016 11:54. Category: Актуально    

У бліжэйшыя дні беларусаў чакае сапраўдная летняя гарачыня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Чэрвень у гэтым годзе не вызначаўся стабільнасцю. Вельмі цёплым выдаўся пачатак месяца, затым быў тыдзень даволі халоднага надвор’я, а з сярэдзіны месяца ў Беларусь вярнулася цеплыня. І ў бліжэйшыя дні нас чакае сапраўдная летняя гарачыня, а дзякуючы антыцыкланальнаму характару ўмоў надвор’я разлічваць на дажджы не даводзіцца», — адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 24 чэрвеня, ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да 18 градусаў, удзень — 26-32 градусы цяпла, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях — на пару градусаў ніжэй.

«Да канца тыдня праважны ўплыў на надвор’е ў Беларусі будзе аказваць антыцыклон, сфарміраваны цёплай паветранай масай», — расказала Святлана Рыбакова.

У суботу, 25 чэрвеня, чакаецца сухое надвор’е. Тэмпература паветра ў начны час не апусціцца ніжэй за 13-20 градусаў цяпла, удзень будзе да плюс 32, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 34.

У нядзелю, 26 чэрвеня, захаваецца гарачае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны будзе без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, дзе праявіцца ўплыў атмасфернага фронту, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Начная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 16-22 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 32 градусаў са знакам плюс, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 34.

Паводле слоў Святланы Рыбаковай, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты абумовяць няўстойлівае надвор’е.

У панядзелак, 27 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы — 17-22 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература будзе ўтрымлівацца ў межах ад 25 да 32 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе — на пару градусаў вышэй.

У аўторак, 28 чэрвеня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер. Тэмпература ўначы складзе ад 13 да 20 цяпла, удзень — 21-28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні Беларусі — на 2-4 градусы вышэй.

Да сярэдзіны тыдня спёка спадзе. У сераду, 29 чэрвеня, тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература чакаецца ў межах ад 21 да 28 градусаў вышэй за нуль. Месцамі не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў.

« Чтоб эта память не угасла
Сгорел сарай »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (273)
    • Гісторыя Глушчыны (110)
    • Год исторической памяти (39)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (245)
    • Общество (4 581)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (315)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top