• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Савет па фінансавай стабільнасці створаны ў Беларусі

Среда, 15.06.2016 11:56. Category: Актуально    

Савет па фінансавай стабільнасці створаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 13 чэрвеня 2016 года нумар 454/16, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Узначалілі савет старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур і першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. У склад савета ўвайшлі міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі і міністр фінансаў Уладзімір Амарын, іх першыя намеснікі — Аляксандр Забароўскі і Максім Ермаловіч, а таксама першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, намеснікі старшыні праўлення рэгулятара Дзмітрый Лапко і Дзмітрый Калечыц.

Савет будзе арганізоўваць і каардынаваць узаемадзеянне дзяржаўных органаў пры ажыццяўленні маніторынгу фінансавай стабільнасці, уключаючы комплексны аналіз фактараў, што аказваюць уплыў на захаванне фінансавай стабільнасці (стан плацежнага балансу, кансалідаванага бюджэту, юрыдычных асоб, дамашніх гаспадарак, дзяржаўнага доўгу, доўгу органаў мясцовага кіравання і самакіравання, доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, доўгу Нацыянальнага банка, банкаў, прадпрыемстваў і дамашніх гаспадарак, іншыя фактары).

Сярод асноўных задач савета — распрацоўка і каардынацыя выканання мер, накіраваных на забеспячэнне фінансавай стабільнасці, пры якой банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, іншыя фінансавыя пасрэднікі, фінансавы рынак і плацежная сістэма належным чынам ажыццяўляюць сваю дзейнасць, у тым ліку ў выпадку дэстабілізуючага ўздзеяння ўнутраных і знешніх фактараў.

Акрамя таго, савет будзе каардынаваць дзейнасць на фінансавым рынку ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў па рэгуляванні і наглядзе, распрацоўваць механізмы вырашэння крызісных сітуацый на фінансавым рынку.

У сваёй рабоце пры неабходнасці савет будзе ўзаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі, супрацоўнічаць з міждзяржаўнымі, міжурадавымі і міжбанкаўскімі каардынацыйна-кансультатыўнымі органамі, прыцягваць для правядзення кансультацый спецыялістаў зацікаўленых дзяржорганаў, іншых некамерцыйных арганізацый, суб’ектаў фінансавых рынкаў, навуковых работнікаў і незалежных экспертаў.

Для забеспячэння дзейнасці савета ствараюцца рабочыя камітэты, што складаюцца з работнікаў Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў і Міністэрства эканомікі: па ацэнцы фінансавай стабільнасці і выпрацоўцы мер па яе забеспячэнні; па распрацоўцы механізмаў вырашэння крызісных сітуацый на фінансавым рынку; па каардынацыі падыходаў да рэгулявання і нагляду.

Пасяджэнні савета будуць праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей як два разы ў год.

Арганізацыйнае забеспячэнне работы савета ажыццяўляецца Нацыянальным банкам.

« Отметили изумрудную, следующая — бриллиантовая
МНС расказала аб алгарытме дзеянняў у навальніцу »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (274)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (245)
    • Общество (4 584)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (316)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top