Здачу ў магазінах з 1 ліпеня будуць старацца даваць новымі купюрамі
Здачу ў магазінах з 1 ліпеня будуць старацца даваць новымі купюрамі, паведаміў 29 чэрвеня журналістам намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс.
Намеснік міністра расказаў, што работнікам гандлю далі рэкамендацыю пры разліках з пакупнікамі па магчымасці максімальна даваць здачу новымі купюрамі, каб хутчэй вывесці з абароту старыя грошы. Замена купюр старога ўзору на новыя будзе праводзіцца таксама пры інкасацыі.
Адказваючы на пытанне аб акругленні цэн, Эдвард Матуліс звярнуў увагу на тое, што дэнамінацыя праводзіцца, калі ў абароце самы маленькі намінал – Br100, што кратна адной капейцы. З 1 красавіка цэны ў магазінах пачалі пазначаць у грашах старога і новага ўзораў. “Мы даволі доўгі час жывём ужо фактычна маючы акругленыя цэны”, – сказаў намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што акругленне не аказвае ніякага ўплыву. І баяцца таго, што яно адаб’ецца на цэнах, не трэба.