• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Беларусбанк пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка

Четверг, 28.07.2016 10:35. Category: Актуально    

ААТ «ААБ Беларусбанк» пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка.

«Праўленне Беларусбанка прыняло рашэнне перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года. Акрамя таго, вырашана аднавіць у перыяд з 1 жніўня па 30 верасня акцыю са спецыяльнай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», — гаворыцца ў паведамленні.

У банку растлумачылі, што гэтыя рашэнні былі прыняты, каб прадаставіць кліентам магчымасці для падключэння да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама правядзення дадатковай растлумачальнай работы аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «SMS-банкінг», «ТБ-банкінг»).

Як паведамлялася, з 1 жніўня Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі. Памер яе складзе Br1 (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба. Дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

ААТ «ААБ Беларусбанк» — буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.

« Есть вопрос? Есть ответ!
Наш город — нам о нем заботиться »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (193)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (199)
    • Общество (4 293)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (141)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (11)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top