Лета працоўнае
Падчас канікул школьнікі стараюцца не толькі як мага весялей правесці лета, але яшчэ і падзарабіць крыху грошай. Накіраванні ў студатрады жадаючым выдае раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Так, зараз вучні 8—10-х класаў першай школы працуюць у студэнцкім атрадзе, сфарміраваным на базе УКП «Жылкамгас». Іх задача — займацца добраўпарадкаваннем вуліц горада, тэрыторый вакол шматпавярховых дамоў і іншай работай, якая звязана з навядзеннем чысціні. У гэтым студатрадзе працуе дзесяць чалавек.
Як прызналіся самі падлеткі, заробленыя грошы яны збіраюцца патраціць хто на новы тэлефон, хто на адзежу, фірменны спартыўны абутак, а хтосьці проста пакладзе ў скарбонку. Некаторыя хлопцы і дзяўчаты працуюць летам не першы раз, спрабуюць свае сілы ў розных галінах. Гэта жаданне не толькі пахвальнае, але і карыснае.
Кацярына НОВІКАВА
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА