Моладзь таксама прыме ўдзел
БРСМ плануе накіраваць назіральнікаў на ўсе выбарчыя ўчасткі, паведамляе БелТА са спасылкай на другога сакратара Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Сяргея Клішэвіча. «Усяго ў краіне створаны 5 971 участак для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. БРСМ плануе вылучыць мінімум па два назіральнікі на кожны ўчастак. Такім чынам, колькасць назіральнікаў ад саюза моладзі складзе 11 942», — сказаў Сяргей Клішэвіч.
Другі сакратар ЦК паведаміў, што актывісты БРСМ удзельнічаюць у пікетах па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У склад абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій уключана 6 прадстаўнікоў БРСМ, у склад акруговых — 90.