Темы

На Купалле ў Глуску

Заўтра, 6 ліпеня, нас з вамі чакае самы загадкавы вечар — напярэдадні Купалля. Можна выправіцца на пошукі таемнай папараць-кветкі ці сплесці вянкі ды паваражыць на суджанага… Галоўнае толькі не заблукаць у лесе ды й з рэчкі вярнуцца дадому сухім. Для тых жа, хто аддае перавагу адпачынку, як кажуць, цывілізаванаму, сваю праграму свята прапаноўваюць глускія артысты. Падыходзьце на гарадскі стадыён к 20:00 і станавіцеся ўдзельнікамі тэатралізавана-гульнявой праграмы “На Ивана на Купала красна девица гадала”. Тут жа, на стадыёне, можна будзе ўключыцца ў народны абрад “Ой, да й рана на Івана сонейка зайграла” і паслухаць песні ў выкананні народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька”. Не проста паслухаць, а яшчэ і падпець, бо канцэрт так і называецца: “Сёння ў нас Купала, дык спявайце разам з намі”. Для тых, каму ў чацвер не на работу, у 22:30 на танцпляцоўцы пачнецца тэматычны вечар дыска-клуба “Пазітыў”.

Последние новости

Власть

С Днем работников государственной статистики! Поздравление от руководства района

23 августа 2026
Читать новость
Общество

Фестываль «Сузор’е талентаў» у Глуску. Цырымонія ўзнагароджання

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Фестываль «Сузор’е талентаў» у Глуску. Конкурсная праграма

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Глуск святкуе «Сузор’е талентаў». Фотарэпартаж

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Глуск сёння прымае рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў». Наш фотарэпартаж з урачыстага адкрыцця

22 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

О призыве граждан на срочную военную службу, службу в резерве

22 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем