Темы

Пункты тэсціравання выдаюць сертыфікаты ЦТ, з 8 ліпеня можна падаваць дакументы ў ВНУ

У Беларусі завяршыліся ўступныя іспыты ў форме ЦТ. Абітурыенты могуць забраць сертыфікаты ЦТ у пунктах правядзення тэсціравання пачынаючы з 5 ліпеня. Сертыфікаты для асоб, якія здалі ЦТ у рэзервовы дзень, будуць выдавацца ў пунктах рэгістрацыі на рэзервовы дзень пасля 8 ліпеня, расказала прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Наступны этап – падача дакументаў у ВНУ. Тэрміны падачы прадугледжаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 года нумар 13. Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 14 ліпеня. У параўнанні з 2015 годам тэрміны скарочаны на 1 дзень (прыём дакументаў на бюджэт завяршаўся 15 ліпеня).

З 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты, што праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі). Усе ўступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію, як для асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове. Асобы, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ, незалежна ад таго, паступаюць яны на бюджэт або на платнай аснове, падаюць дакументы да 14 ліпеня.

Залічэнне на бюджэт завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ – 22 ліпеня, у творчыя – 28 ліпеня).

Устаноўлены тэрміны правядзення дадатковага набору на бюджэтныя месцы ў дзённай і завочнай форме (у 2015 годзе дадатковы набор аб’яўляўся толькі ў дзённай форме), што засталіся незапоўненымі пасля асноўнага набору. Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы дадатковага набору ў дзённай і завочнай формах у большасці ВНУ пройдзе з 26 па 28 ліпеня. Па 25 ліпеня на сайтах ВНУ будзе размешчана ўся інфармацыя аб наяўнасці вакантных месц дадатковага набору.

Рэгламентаваны тэрміны прыёму дакументаў, правядзення гутаркі і залічэння на вакантныя месцы на бюджэт і на платнай аснове грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны (у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 30 жніўня 2014 года нумар 420). Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей Украіны будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы адначасова з грамадзянамі Беларусі ў рамках дадатковага набору – з 26 па 31 ліпеня. У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей Украіны змогуць удзельнічаць з 8 ліпеня па 15 кастрычніка.

Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных і прыватных ВНУ для абітурыентаў, якія не здаюць унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ, будзе праводзіцца з 8 ліпеня па 1 жніўня.

Павялічаны на 1 дзень тэрміны залічэння на платнай аснове для грамадзян Беларусі – з 2 па 4 жніўня (у 2015 годзе – з 3 па 4 жніўня), што дасць магчымасць ВНУ правесці больш якасна работу па заключэнні з абітурыентамі дагавораў на навучанне. Завершыцца прыёмная кампанія ў ВНУ 4 жніўня – апошні дзень залічэння на платнай аснове.

У бягучым годзе ў ВНУ Беларусі плануецца прыняць больш  як 63,7 тыс. абітурыентаў, у ССНУ – 40,2 тыс., ПТВ – 32,6 тыс.

Падрабязная інфармацыя аб уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі прадстаўлена на партале Міністэрства адукацыі ў банеры “Абітурыенту”, а таксама на сайтах устаноў адукацыі.

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость