• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Заеліцкага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу пабывалі на рэспубліканскім фестывалі гумару «Аўцюкі-2016»

Среда, 20.07.2016 16:50. Category: Общество    

“Добры вечар, паважаныя аўцюкоўцы і жыхары свята! Прыехалі мы да вас з краю густых лясоў, шырокіх палёў і дагледжаных жанчын!” — так звярнулася да гледачоў наша з вамі зямлячка Алена Мікуліч на пачатку свайго выступлення на конкурсе “Міс Аўцюкі —2016”, што адбыўся падчас рэспубліканскага фестывалю народнага гумару. Фестываль праходзіў у Калінкавіцкім раёне 8 і 9 ліпеня, удзельнічалі ў ім, акрамя дырэктара Заеліцкага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу Алены Мікуліч, таксама мастацкі кіраўнік гэтай установы Галіна Гарохава і самадзейныя артысты Святлана Стрэж і Таццяна Клімовіч. Яны падрыхтавалі вясёлую праграму і выступілі з ёю, падзяліўшы канцэртную пляцоўку з аматарскімі калектывамі Краснапольскага раёна.

Што тычыцца конкурсу “Міс Аўцюкі”, канкурэнткамі Алены  Мікуліч былі шасцёра абаяльных і, галоўнае, з добрым пачуццём гумару жанчын — прадстаўніц ад кожнай вобласці і асобна горада Мінска. Ад іх патрабавалася выступіць з візітоўкай, расказаўшы пра сябе ўсё самае важнае, адказаць на некалькі пытанняў-заданняў і прэзентаваць касцюм. Усё гэта, зразумела, з гумарыстычным акцэнтам. Напрыклад, адным з заданняў было крыкнуць так, каб у гледачоў і журы аж заклала вушы. Алена Васільеўна знайшла выхад, заліхвацкі свіснуўшы. Калі гаварыць пра касцюм, то гэта павінна было быць адзенне на ўсе выпадкі жыцця. Алена Мікуліч падрыхтавала льняную сукенку з катэгорыі “і перад мужам не сорамна паказацца, і перад добрымі людзьмі на сцэне пакрасавацца”. Аздоблена яна была… лясёнкай. А што ж, сельскай жанчыне без яе нікуды: і для кухні, і для ношкі дзіцяці, і для пераносу або збору ўраджаю, і для пасадкі бульбы спатрэбіцца. Канешне, летам ніяк не абысціся без капелюша, сумкі (у жаночай сумцы, вядома, усё памесціцца, нават хлеб і “кілбаса”). Завяршалі вобраз сельскай прыгажуні-гаспадыні лабутэны, “зробленыя ў Кітаі з беларускай рызіны”. У іх ролі паспяхова выступілі галошы, купленыя на глускім базары, дык і сапраўды — і па вуліцы прадэфіліраваць, і ў агарод пасля дажджу выйсці, і ў лес з лясёнкай за плячыма можна падацца.

За сваё выступленне Алена Мікуліч, як і іншыя канкурсанткі, атрымала дыплом удзельніцы (а месцы журы не вызначала, бо галоўным было ўсё-такі пасмяяцца ад душы). “Сказаць, што проста спадабалася, мала. Усё было цудоўна: і арганізацыя фестывалю, і выступленні. Увогуле, такія маштабныя мерапрыемствы патрэбны і іх варта наведваць. Па-першае, гэта проста адпачынак для душы. Па-другое, гэта магчымасць работнікам культуры не варыцца ў сваім саку, а пабачыць штосьці новае, паглядзець, як працуюць іншыя. На фестывалі гумару я пераняла для сябе шмат цікавага”, — падзялілася з намі сваімі ўражаннямі Алена Мікуліч.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

« Просыпал зерно — заплати штраф
В Глусском районе состоялся конкурс пахарей »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (204)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top