• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У РНПЦ дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты

Среда, 27.07.2016 10:57. Category: Актуально    

У Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты, паведаміў журналістам загадчык аддзела дзіцячай хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Свірскі.

У цэлым ступень траўматызацыі страўнікава-кішачнага тракта залежыць ад памеру іншароднага цела, часу знаходжання яго ў арганізме і фізіка-хімічных уласцівасцей. З манет самымі небяспечнымі ў гэтым плане лічацца дробныя. Калі яны трапяць у рот на ўдыху, могуць апынуцца ў дыхальных шляхах. У такім выпадку перакрываецца дыханне, і на працягу мінуты можа настаць смерць дзіцяці. Другі варыянт — прадмет трапляе ў страўнікава-кішачны тракт. Манета вялікага дыяметру ў страваводзе ў месцах звужэння можа стаць упоперак, тым самым выклікаць змярцвенне яго сценкі. Пры гэтым узнікае запаленне ў грудной поласці, лятальнасць пры якім дасягае 50-70 працэнтаў. Пры пераходзе ў страўнік іншароднае цела можа выклікаць рэакцыю ў выглядзе ірвоты, тады манета зноў трапляе або ў стрававод, дзе засядзе, або на ўдыху — у дыхальныя шляхі.

Сур’ёзную небяспеку ўяўляюць батарэйкі. Гэтыя іншародныя целы могуць прапаліць сценкі не толькі стрававода, але і суседніх органаў — той жа трахеі. Гэты орган у дзяцей пакуль яшчэ ніхто не навучыўся замяшчаць. З пяці дзяцей, якія праглынулі батарэйкі, якім спрабавалі дапамагчы ў РНПЦ, трое загінулі.

Аляксандр Свірскі заклікаў дарослых звярнуць увагу на тыя рэчы, якія знаходзяцца ў зоне дасягальнасці дзіцяці. Трэба апусціцца на ўзровень вачэй малыша і прааналізаваць усе траўманебяспечныя прадметы. Важна помніць, што дзіця пазнае свет праз смакавыя рэцэптары.

« Сустрэча ў Завалочыцах
На актуальныя тэмы »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 136)
    • Происшествия (400)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top