Темы

Халаднаватае дажджлівае надвор’е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

Халаднаватае дажджлівае надвор’е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

“На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае халаднаватае надвор’е з дажджамі. Умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты, якія паступаюць з Заходняй і Паўночна-Заходняй Еўропы”, – растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 5 ліпеня, пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 18-24 градусы цяпла.

У сераду, 6 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў цяпла, днём чакаецца 20-27 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер, 7 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 17-23 градусы цяпла.

У пятніцу, 8 ліпеня, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Па поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 19-25 градусаў цяпла.

У суботу, 9 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 17-23 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 25 градусаў.

У нядзелю, 10 ліпеня, кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах, месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 20-27 градусаў.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость