Адпускная цана на грэчку новага ўраджаю складзе Br1,3 за кілаграм
Адпускная цана на грэчку новага ўраджаю складзе Br1,3 за кілаграм, паведаміў 24 жніўня журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
“Адпускная цана з новага ўраджаю грэчкі падлічана ўжо – Br1,3 за кілаграм. Астатняе залежыць ад кожнай канкрэтнай гандлёвай сеткі, ад таго, якую яны возьмуць накрутку. Цана ў памеры Br3 здаецца мне вельмі высокай. Напрыклад, закупачная цана тоны грэчкі 1 класа складае Br479,1”, – растлумачыў ён.
Уладзімір Гракун адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца ўбраць грэчку з плошчы 12 тыс. га, проса – 8 тыс. га. “Мы плануем атрымаць вал 15 тыс. т грэчкі і мінімум 5 тыс. т проса”, – падкрэсліў намеснік міністра.