Темы

Спартсмены і турысты, кухары, артысты

Спартсмены  і турысты, кухары, артысты

Турыстычны злёт — гэта добра, гэта весела, шумна, цікава — калі ты яго глядач, а яшчэ і цяжка — калі ты яго ўдзельнік, а яшчэ і клопатна, калі ты  яго арганізатар. Але ў любым выпадку гэта крута. Бо злёт збліжае, выяўляе мацнейшых, спрытнейшых, музычных, крэатыўных, вынаходлівых і ўмелых. Праграма раённага турыстычнага злёту, які прайшоў на мінулых выхадных, і была разлічана, каб выявіць якраз такіх турыстаў. У ім прынялі ўдзел восем каманд мясцовых арганізацый: АП № 15, райпо, ДЛГУ “Глускі лясгас”, райбальніцы, УКП “Жылкамгас”, ААТ “Глуская Зара”, ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” і дзяржустаноў.

Не ведаю, у колькі гадзін ва ўрочышча Лысуха пачалі з’язджацца самі ўдзельнікі, але да 13:00 суботы іх лагеры ўжо былі разбіты, належным чынам уладкаваны, упрыгожаны, а там-сям ужо віліся дымкі над кастрамі. Словам, можна пачынаць праграму, і пасля прывітальных слоў намесніка старшыні райвыканкама Дзміт-рыя Цімчанкі і выконваючай абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганны Царык яна пачалася. Абудзіць дух саперніцтва павінен быў конкурс візітовак, дзе патрэбна было не толькі расказаць пра сябе, але і ўлічыць тое, што злёт быў прысвечаны Году культуры. Найбольш сур’ёзныя заяўкі на перамогу тут зрабілі медыкі, “слаўгарадчане” і прадстаўнікі дзяржустаноў — у іх было і цікава, і з гумарам, і з творчым падыходам. Названыя каманды  атрымалі адпаведна тры першыя месцы. Потым удзельнікі накіраваліся да ракі, там для іх ратаўнікі падрыхтавалі рызінавую лодку на вёслах і выратавальны круг, а далей ужо знаходзіўся ў вадзе ўмоўны пацярпелы і чакаў іх дапамогі. Але каб да яго дабрацца, патрэбна было дакінуць круг да мішэні на вадзе, потым сесці ў лодку і даплыць да патрэбнага месца, там дакінуць круг да пацярпелага, забраць яго ў лодку і плыць з ім назад, вынесці на бераг і бегчы на фініш. Ох і цяжкі ж гэта быў конкурс, ох і папакідалі ўдзельнікі той круг, і папакрычалі ім балельшчыкі. Не абышлося без штрафных ачкоў, хтось-ці вясло згубіў, хтосьці сам у ваду кульнуўся, але ўсё абышлося добра, справі-ліся ўсе. Лепшы час на гэтым этапе паказала каманда дзяржустаноў, потым ідзе маладая, але ўдалая каманда з “Глускай Зары”, за імі — работнікі лясной гаспадаркі. Што да турыстычнай паласы, то і яна была нялёгкім заданнем: няпроста было на так званым “маятніку”, або “тарзанцы”, і па хісткім бервяне прайсці, і па купінах прабегчы. Тут на першае месца выйшла каманда лясгаса, вопытныя турысты, на другім — маладыя і спрытныя работнікі бальніцы, трэцяе месца — за дружнай камандай са “Слаўгарадскага”.

Потым быў валейбол, гульня цікавая, але іх, гульняў гэтых, было столькі, што мы, невялікі калектыў прэс-цэнтра, паспелі і пабалець за гульцоў, і самі мяч папасаваць, і чаем з паходнага кацялка пачаставацца, і, як уладкаваны лагеры, паглядзець. Дарэчы, журы таксама ў гэты час ацаніла: як самі турысты размясціліся, як гасцей прынялі-сустрэлі, як лагер упрыгожылі ў адпаведнасці з тэмай злёту. Тут першае месца заняла каманда райбальніцы, якая паміж патрэбных турыстычных атрыбутаў удала размясціла кампактны этнаграфічны куток. Ухіл на нацыянальную культуру ў сваіх лагерах зрабілі таксама каманды дзяржустаноў (2-е месца ў конкурсе быту) і ААТ “Глуская Зара” (3-е месца). Прыгожа аздоблены і зручна размешчаны быў і лагер аграфірмы “Слаўгарадскі”. Без празмернасцяў, але ўсё неабходнае для турзлёту ўзяла з сабой каманда “Цісні на газ” АП № 15 і ў тым мела рацыю, бо назаўтра яна сабралася самай першай. Усю шчодрасць жнівеньскіх садоў прыгожа паказала ў сваім лагеры каманда райпо. З жывымі кветкамі і поўным добраўпарадкаваннем быў лагер “Жылкамгаса”. Грунтоўна, як сапраўдныя гаспадары і ахоўнікі лесу, размясціліся турысты лясгаса. Ды што там казаць, пастараліся ўсе, зрабілі ўсё, што змаглі. Што змаглі, паказалі і каманды на валейболе, але найбольш цікавыя былі дзве апошнія гульні. У выніку сапраўды напружанай барацьбы сваё трэцяе месца ў ліку прызёраў заваявала каманда “Жылкамгаса”, другое заняла “Глуская Зара”, а пераможцай стала сапраўды лепшая і згуртаваная валейбольная каманда аграфірмы “Слаўгарадскі”.

Значна хутчэй, чым валейбол, але з не меншым градусам эмоцый прайшоў конкурс перацягвання каната. Самай дужай аказалася каманда лясгаса, на другім месцы прадстаўнікі дзяржустаноў, трэцяе месца ўзяла каманда АП № 15.

Турыст і сапраўды ўнікальная асоба: ён і дужы, ён і спрытны, і хуткі, і вынослівы, і пры гэтым умее смачна гатаваць. У гэтым пераканаліся члены журы падчас ацэньвання паходных страў. Не буду ўсе іх пералічваць і па назвах называць, бо й вы, паважаныя чытачы, пачняце, як і я ў той вечар, слінкі глытаць. Скажу толькі, што першае месца прасудзілі “Жылкамгасу” за яго труса па-глуску, другое — райбальніцы за “Дзяўчыну на пляжы” (так называлася і так сапраўды выглядала гэта страва), трэцяе — камандзе дзяржустаноў, якая смачна прыгатавала і прыгожа падала камакі па-глуску з мясам і іншымі прысмакамі.

Завяршаў абавязковую праграму першага дня турзлёту конкурс песні. Каб настроіць выканаўцаў на патрэбны лад, перад імі са сваімі песнямі выступіў дыпламант розных турыстычных конкурсаў Барыс Туманаў, а глускія турысты падхапілі яго песенную хвалю і наладзілі сапраўдны канцэрт са сваіх конкурсных нумароў. Не ведаю, як было іх судзіць, але глядзець было цікава, а слухаць — прыемна. Першае месца тут журы прысудзіла калектыўнаму выступленню райбальніцы, другое, за песню пад гітару, — дзяржустановам, і трэцяе месца заняў выканаўца з каманды райпо.

На другі дзень за прызы змагаліся, мабыць, самыя вынослівыя і здаровыя, бо лясное паветра шмат каму закружыла галаву. У дартсе ўдзельнічалі многія, але перамаглі тыя, у каго рука засталася цвёрдай, а вочы — найбольш меткімі. Гэта Андрэй Ме-дзвядок (ЖКГ), 1-е месца, Святлана Нікітка (лясгас), 2-е месца, і Ігар Паўлях (“Глуская Зара”), 3-е месца. Ніколі б не падумала, што на армрэслінг будзе столькі жадаючых і сярод жанчын. Але ж былі, і за перамогу змагаліся ўпарта, і руку трымалі доўга. Што да балельшчыкаў, то іх было не стрымаць, і кожны крычаў “давай-давай!”, і кожны даваў парады. Не надта я зразумела, па якой сістэме праходзілі паядынкі паміж жанчынамі, але месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е — Наталля Семідотчанка (райпо), 2-е — Таццяна Сяргейчык (ЖКГ), 3-е — Любоў Прытуленка (“Слаўгарадскі”). Сярод мужчын было вырашана вызначыць аднаго пераможцу: чэмпіёнам турзлёту стаў Андрэй Радзько (ЖКГ). Цікавы момант: у якасці госця быў там і сярэбраны прызёр Рэспублікі Беларусь па армрэслінгу, наш зямляк Яўген Асташэвіч. Дык вось у іх паядынку з глускім чэмпіёнам выйшла нічыя.

Ну а самым цікавым урачыстым момантам было ўзнагароджанне пераможцаў у розных этапах конкурснай праграмы. Яго праводзілі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Камінскі, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганна Царык, галоўны спецыяліст ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юлія Шаўчэнка. Прызёрам уручаліся дыпломы, а пераможцам — каштоўныя падарункі. Зразумела, галоўная інтрыга была ў агульным падвядзенні вынікаў. Трэцяе месца ў раённым турыстычным злёце заняла каманда цэнтральнай раённай бальніцы. Другое месца для сваёй арганізацыі заваявалі прадстаўнікі ДЛГУ “Глускі лясгас”. Першае месца прысуджана камандзе дзяржустаноў, яна называлася “Верныя сябры”. Але, як мне здаецца, добра здружыліся паміж сабой і ўсе астатнія каманды, удзельнікі турзлёту. А раз так, то ён прайшоў не дарэмна. І гэта галоўнае.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ і аўтара

 Больш фота на нашым сайце ў раздзеле “Фотагалерэя”

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024