Темы

Стоп-кадр!

Стоп-кадр!

Калі плывеш па нашай Пцічы на лодцы ці ідзеш ўздоўж яе па беразе, здаецца, што яна цячэ праз прастору проста напрасткі, і нават павароты, што час ад часу робіць рака, не змяняюць гэтага адчування. Так бачым сваю родную Пціч мы. А вось на гэтым здымку Пціч — такая, якую яе кожны дзень бачаць птушкі, і тут яна менавіта такая, як ёсць: пятляе па палёх і лугох (чамусьці захацелася ўжыць гэтыя формы слоў, што зараз лічацца нелітаратурнымі, але вельмі добра адчуваюць сябе ў жывой гаворцы). І хоць большую частку на гэтым фотаздымку займаюць кварталы нашага з вамі гарадскога пасёлка, адчуваецца, што галоўная тут — Пціч, якая і дала калісьці прытулак нашым далёкім продкам. Тая Пціч, што ўзгадвае ў сваіх вершах Сяргей Грахоўскі, што раз-пораз ды і ўспомняць землякі з ліку эмігрантаў. Няхай яна не такая ўжо шырокая і велічная і нават самая маленькая птушка спакойна пераляціць яе ад берага да берага некалькі разоў запар, але яна наша, родная і блізкая…

Алена ВАЛОШКА

Последние новости

Актуально

Рабочие без зарплаты — начальник с премией?

15 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

С теплом и дождем

15 июля 2025
Читать новость
Общество

#НашеЛучшее

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость