Удзел у парламенцкіх выбарах у Беларусі прымуць каля 7 млн выбаршчыкаў
Удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў прымуць каля 7 млн выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.
Колькасць выбаршчыкаў па Брэсцкай вобласці складае 995 304, па Віцебскай – 876 960, Гомельскай – 1 100 769, Гродзенскай – 777 958, Мінскай – 1 120 613, Магілёўскай – 820 275. Па горадзе Мінску змогуць аддаць свае галасы на карысць таго ці іншага кандыдата 1 294 414 грамадзян.
Акрамя таго, як чакаецца, за межамі краіны прагаласуюць 4 403 беларусы.
Такім чынам, агульная колькасць выбаршчыкаў на гэтых выбарах складае 6 990 696 чалавек.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.