Темы

Вылучэнне завяршылася

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паводле апошніх даных, вылучана 359 чалавек. У выбаркамы краіны паступіла 452 камплекты дакументаў ад патэнцыяльных кандыдатаў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 1 жніўня. Па інфармацыі Асіповіцкай акруговай выбарчай камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, куды ўваходзіць і Глускі раён, вылучаны: Аляксандр Багдановіч, трэнер спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, беспартыйны, жыхар горада Бабруйска; Мікалай Калтуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, беспартыйны, жыхар горада Асіповічы; Дзмітрый Конша, часова не працуе, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, жыхар горада Магілёва; Мікалай Рахманаў, майстар цэха па вытворчасці ТАА “Тэхна Магнетык”, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, жыхар горада Асіповічы; Аляксандра Сьянава, пенсіянерка, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, жыхарка горада Бабруйска;  Альберт Яўменаў, пенсіянер, член партыі БНФ, жыхар пасёлка Ялізава.

 Рэгістрацыя кандыдатаў закончыцца 11 жніўня, з гэтага ж дня і па 10 верасня ўключна пройдзе самы насычаны этап выбарчай кампаніі — перадвыбарная агітацыя. Парламенцкія выбары ў Беларусі назначаны на 11 верасня.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость