Темы

Жыццё мястэчка ў XVIII стагоддзі

Жыццё мястэчка ў XVIII стагоддзі

Прыватнае мястэчка разам з воласцю з’яўлялася неад’емнай часткаю адзінай сацыяльна­эканамічнай сістэмы, цэнтрам якой быў замак. Выдатнымі крыніцамі па вывучэнні месца, ролі і прынцыпаў арганізацыі кожнага з элементаў гэтай сістэмы, у тым ліку і мястэчка, з’яўляюцца інвентары маёнткаў. Яны ўтрымліваюць разнастайную гістарычную інфармацыю і праліваюць святло на шэраг аспектаў жыцця гарадской супольнасці. Звесткі пра Глуск­Дубровіцкі, якія прыведзены ў гэтым артыкуле, вядомы з сямі інвентароў XVIII ст.

Агульная характарыстыка мястэчка

Глуск­Дубровіцкі знаходзіўся на правым беразе Пцічы на ўсходніх межах тагачаснага Наваградскага ваяводства. Прывілей на заснаванне мястэчка датуецца 20 снежня 1522 г., а ў 1525 г. быў атрыманы прывілей на кірмаш ва ўжо існаваўшым населеным пункце. Князь Юры Іванавіч Гальшанскі­Дубровіцкі збудаваў мястэчка пры новаўзведзеным замку як цэнтр сваіх уладанняў. Пасля смерці Юрыя Гальшанскага Глуск­Дубровіцкі належаў спачатку яго сынам (да 1556 г.), а потым дочкам і іх нашчадкам. У 1685 г. мястэчка з замкам і воласцю перайшло Ганне­Марыяне Палубінскай і яе мужу Мікалаю Дамініку Радзівілу і ўсё XVIII ст. заставалася ў руках сям’і Радзівілаў. Паводле інвентароў першай паловы XVIII ст., у Глуску было 440 пляцаў (пляц — участак зямлі, пашні). За выключэннем пустых пляцаў і занятых цэрквамі і замкам, атрымліваецца, што ў горадзе было каля 400 двароў.

У другой палове XVII ст. вакол рынка сфарміраваўся новы цэнтр паселішча, які размяшчаўся на захад ад замка. На рынку знаходзіліся скарбовая важніца (казённы будынак, дзе ўзважвалі збожжа, вымяраліся розныя тавары, прызначаныя да продажу. — Заўв. рэд.), гарадскія крамы і склады. Гаспадарамі большасці крам ужо ў пачатку XVIII ст. былі яўрэі. А яшчэ ў цэнтры мястэчка стаяў заезны гасцінны дом, які належаў замку.

У канцы XVII — пачатку XVIII ст. у Глуску было 10 вуліц. Насельніцтва складалася з хрысціян і яўрэяў. Хрысціянскіх канфесій было тры: каталіцкая пры касцёле Св. Антонія (знаходзіўся ў замку пры бернардынскім кляштары), грэка­каталіцкая з дзвюма цэрквамі — Васкрасенскай і Троіцкай, школай і шпіталем, праваслаўная пры Багаяўленскай царкве са школай і шпіталем. Кагал (яўрэйская абшчына. — Заўв. рэд.) меў аднаго рабіна і школу.

Структура кіравання

Гарадская адміністрацыя складалася з войта і пісара мескага. У вырашэнні агульных пытанняў кагал быў прадстаўлены адной асобай. Войт і пісар абіраліся вольным галасаваннем мяшчан з удзелам яўрэяў (не менш шасці асоб) і зацвярджаліся замкам. Цікава, як тлумачыцца матывацыя такога парадку. Меркавалася, што кіраўнікам, абраным у згодзе самімі ж мяшчанамі, падданыя лепш бы падпарадкоўваліся.

Войт асабіста ажыццяўляў кантроль за парадкам у мястэчку, адказваў за збор падаткаў і розных выплат, за рамонт і будаўніцтва мастоў, за падтрыманне ў належным стане паркану вакол места (мястэчка). Крыніцы данеслі да нас імёны некаторых глускіх войтаў, гэта Самуэль Раскалянскі (1713) і Яўхім Крысенка (1724, 1727). Апошні з іх карыстаўся двума пляцамі, адзін з якіх быў вызвалены ад чыншу, а за другі трэба было плаціць. У інвентары1713 г. названы падвойскі Дзям’ян, які, відаць, з’яўляўся памочні-кам войта. Пісарамі былі Давід Язэпавіч Руды з вуліцы Тыльнарынкавай (1713), Васіль Лісіца (1720), які жыў на Падзамчы, Рыгор Пліска (1755) меў пляц у завулку над возерам (побач з замкам).

Яўрэйская супольнасць кіравалася асобаю, якая ў інвентары 1713 г. названа “маршалкам жыдоўскім” (“Marszalek Zydowskij”) — Лейба Моўшавіч.

Важнейшым абавязкам войта з пісарам быў збор падаткаў. Гэтая працэдура вызначалася адміністрацыяй замка і прапісана ў “Інстытуцыях” інвентароў. Але трэба адзначыць, што войт з пісарам не мелі права толькі ўдваіх падлічваць паступленні і выдаткі, а таксама распараджацца касай мястэчка. Прадугледжваўся абавязковы ўдзел аўтарытэтных мяшчан пад прысягаю (двух паводле інвентару 1713 г. і чатырох у 1727 г.), якіх абіралі з хрысціян, а таксама аднаго прадстаўніка ад кагалу. Адміністрацыя ажыццяўляла разлікі з работнікамі, збірала складкі (узносы)  на патрэбы горада, штрафы. Войт і пісар павінны былі кожны квартал (чатыры разы на год) трымаць справаздачу перад губернатарам, прад’явіўшы калькуляцыю выдаткаў са скарбу мястэчка і рэшту грошай. Меская каса захоўвалася ў скарбонцы пад двума замкамі, ключ ад аднаго мелі войт з пісарам, ад другога замка ключ быў у мешчаніна, як сказана, “добра аседлага”, каб “адзін без другога грошы браць не маглі”. Сама ж “скарбона” з грашыма заставалася пры войце.

Тройчы ў год адміністрацыя мусіла праводзіць генеральны перапіс усіх жыхароў  (хрысціян і яўрэяў) і зброі, якую яны мелі. Ухіленне ад перапісу каралася 1 капой (капа — 60 грошай, да прыкладу 1 рубель — 100 грошай).

Згодна з інвентаром1727 г. мяшчане як супольнасць адыгрывалі больш актыўную ролю ў жыцці Глуска, чым можна думаць, калі гаворка ідзе аб прыватным мястэчку. У часы Мікалая Фаўстына Радзівіла быў заключаны шэраг пагадненняў паміж трыма зацікаўленымі бакамі — гаспадаром маёнтка і яго адміністрацыяй, хрысціянамі і яўрэямі. Першае з іх датуецца 17 красавіка1721 г. і тычыцца размеркавання працоўных і фінансавых абавязкаў паміж мяшчанамі і яўрэямі: бакі дамовіліся, што мяшчане бяруць на сябе дзве трэці ўсіх абавязкаў, а яўрэі — адну трэць. Да сярэдзіны XVIII ст. дакумент, верагодна, быў скарэктаваны або прыняты новы, таму што ў інвентары1755 г. са спасылкай на “памеркаванне двухбаковае” запісана, што працы і ўсе “кантрыбуцыі” паміж мяшчанамі і кагалам дзеляцца пароўну.

Для эфектыўнага кіравання неабходна была нармальная камунікацыя — транспарт і пошта. У інвентарах XVIII ст. знаходзім звесткі пра тое, як была арганізавана паштовая служба, выдаткі на якую дзялілі паміж сабою горад і воласць. “Для пасылак з лістамі” мяшчане сваім коштам павінны былі купляць аднаго каня з вупражжу і адзін воз. Каня трымалі на замку, а жыхары вартавалі яго па чарзе.

Працоўныя заняткі і эканамічныя павіннасці  жыхароў мястэчка

У падворных спісах мяшчан часта ўказваецца іх прафесія. У Глуску XVIII ст. жылі жаўнеры, святары, гандляры, мастакі і музыкі, але ў асноўным — рамеснікі розных спецыяльнасцяў. Паводле інвентару1713 г. гэта былі рэзнікі, гарбары (выраблялі скуры), ганчар, млынары, ткачы, краўцы, шаўцы, слесары, цырульнікі, канавал, дзегцяры, шкляры, кавалі. У 1727 годзе да іх дадаюцца: канвісар (вырабляў посуд і іншыя вялікія рэчы з каляровых металаў), злотнікі, катляры (хто вырабляў катлы), а ў1755 г. з’яўляюцца пекары і півавар.

У першай трэці XVIII ст. рамеснікі падзяляліся на замкавых і местачковых. Напрыклад, у1713 г. замак абслугоўвалі мечнік, гадзіннікавы майстар, каваль, ганчар, катляр, кравец, півавар, два шаўцы, два ткачы. Сярод іх былі як хрысці-яне, так і яўрэі. Зэгармістр замкавы — той, хто даглядаў вежавы гадзіннік у браме, упершыню згадваецца ў1692 г., і звалі яго Грышка. Ён кожны год атрымліваў для працы жалеза і тры фунты алівы, а для сябе — жыта, ячмень, гарох, соль, сыры, дзевяць парсюкоў, курэй і грошаў 30 коп літоўскіх. Паводле наступнага інвентару, зэгармістрам быў Цімох, сын мечніка Якуба. Цесляру і півавару плацілі па 20 злотых. А яшчэ замкавыя майстры былі вызвалены ад чыншу.

У другой палове XVIII стагоддзя ў мястэчку ўжо ўтварыліся дынастыі майстроў, напрыклад, у1692 г. на вуліцы Крывой (побач з замкам) жыў каваль Верамей, у1727 г. бачым двух кавалёў — Івана і Еска Верамейчыкаў, а ў1755 г. — Лешка Верамейчыка. Згадваюцца ганчары Харытановічы, ткачы Кухарчыкі.

Як бачым, у мястэчку жылі майстры, якія задавальнялі ўсе матэрыяльныя патрэбы насельніцтва, але былі і адмыслоўцы творчых прафесій, якія сваім талентам і ўменнем напаўнялі духоўнае жыццё супольнасці. Не адно дзесяцігоддзе меў працу па спецыяльнасці пераплётчык Мейер Савішавіч, у інвентарах згадваюцца мастакі — Кузьма багамаз, Фёдар Няхай мастак, Павел, Астап і Васіль багамазы. Ні адна важная падзея ў жыцці не абыходзілася без музыкі, і ў Глуску XVIII стагоддзя было да каго звярнуцца: цымбаліст Ігнат і музыка Алеська Агейчык, а пазней — Юда музыкант.

Працяг будзе.

Паводле артыкула Ірыны Ганецкай “Жыццё супольнасці  прыватнага мястэчка XVIII ст. (на прыкладзе Глуска-Дубровіцкага)”, зборнік матэрыялаў міжнароднай новуковай канферэнцыі “Чалавек у прасторы горада. XV-XX стст.”. Выдавец Зміцер Колас

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024