Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 28 верасня
Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 28 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр інфармуе, што 28 верасня з 2.00 да 4.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.
У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, устройствах самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае амаль 9,6 млн картак, да яго падключаны амаль 68,5 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 116,4 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,6 тыс. банкаматаў і 2,8 тыс. інфакіёскаў.