Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны
Беларусь можа ў перспектыве экспартаваць кавуны. Аб гэтым заявіў 7 верасня журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
На пытанне аб перспектыўнасці вырошчвання бахчавых культур у Беларусі, намеснік міністра адказаў, што бахчавая культура для краіны – новая. “У мінулым годзе мы сабралі 500 т ураджаю, у гэтым годзе чакаецца больш. Цяпер пад гэту культуру адведзена каля40 газямель. Таму аб экспарце гаварыць рана. Але пры высокай ураджайнасці стануць магчымы і экспартныя пастаўкі”, – растлумачыў Уладзімір Гракун.
Паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі “ў асноўным вырошчваюцца традыцыйныя культуры, аднак да іх дабаўляюцца і новыя, напрыклад баклажаны і часнок”. “Цяпер Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе цыбуляй, і гэты напрамак мае экспартны патэнцыял”, – сказаў ён.
Уладзімір Гракун таксама паведаміў, што 15 верасня ва ўсіх гарадах Беларусі пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы, на якіх вытворцы прадставяць сваю прадукцыю па зніжаных цэнах.