Темы

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

У спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаў Андрэй Праневіч быў мацнейшы за брытанца Дзімітры Куцья (15:13) і ўкраінца Алега Навуменку (15:8), а ў фінале ён зрабіў вырашальны рэзультатыўны выпад і перамог Алі Амара з Ірака (15:14). Трэцяе месца на п’едэстале гонару заняў Алег Навуменка, які ўзяў верх над французам Янікам Іфебе (15:5).

У спаборніцтвах на шпагах сярод жанчын дзве беларускі выйшлі ў васьмёрку мацнейшых. Алеся Макрыцкая ўступіла немцы Сімоне Брызе-Батке (9:15), якая заняла ў турніры 4-е месца, а Настасся Касцюшкова ўступіла кітаянцы Чжой Цзіньцзінь (4:15), якая, перамогшы беларуску, у фінале заваявала залатую ўзнагароду.

У турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 беларус Уладзімір Ізотаў стаў лепшым на дыстанцыі100 мбрасам з новым паралімпійскім рэкордам – 1 мін 6,82 сек. Ранейшае лепшае дасягненне Уладзіміра Ізотава на Паралімпіядах – 1 мін 7,28 сек, якое ён устанавіў у Лондане ў 2012 годзе, дзе стаў сярэбраным прызёрам. Таксама на рахунку Уладзіміра Ізотава бронзавая ўзнагарода Пекіна-2008. Другое месца на дыстанцыі100 мбрасам у катэгорыі SB 12 у Рыа заняў Дзмітрый Салей з Азербайджана, які раней выступаў за Беларусь, – 1 мін 8,80 сек. Бронзавую ўзнагароду выйграў украінец Дзмітрый Вяракса – 1 мін 9,00 сек.

У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы 13 верасня капітан беларускай паралімпійскай зборнай Ганна Канюк змагалася за медалі ў скачках у даўжыню ў катэгорыі T12 і заняла 5-е месца. У кіданні кап’я ў катэгорыі F46 беларус Аляксандр Субота заняў 11-е месца.

Дзякуючы двум залатым медалям скарбонка зборнай Беларусі значна папоўнілася. На рахунку беларускіх паралімпійцаў сем узнагарод (пяць залатых і дзве бронзавыя), яны займаюць 13-е месца ў медальным заліку. Лідзіруюць па вартасці ўзнагарод кітайскія спартсмены – 63 залатыя медалі, якія камандзе ўжо ўдалося выйграць у Рыа.

Последние новости

Общество

Завышали цены на стройматериалы

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Наступает жара. Прогноз погоды с 23 по 27 июля

22 июля 2025
Читать новость
Власть

“Не раскачиваться, а бурить”. Президент ставит перед нефтяниками напряженные задачи

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Корреспондент Глусской районной газеты побывала в оздоровительном лагере «Городок»

22 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: Беларуси интересен опыт Самарской области в ракетостроении и самолетостроении 

21 июля 2025
Читать новость
Актуально

Прежде чем осуждать, сначала не мешало бы разобраться

21 июля 2025
Читать новость