• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Цяперашнія выбары ў парламент выклікалі значна большую цікавасць выбаршчыкаў, чым чатыры гады таму

Понедельник, 12.09.2016 10:23. Category: Актуально    

Цяперашнія парламенцкія выбары выклікалі значна большую цікавасць выбаршчыкаў, чым чатыры гады таму. Такое меркаванне выказала 11 верасня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«У прынцыпе, на гэты раз выбары выклікалі значна больш цікавасці, чым гэта было чатыры гады таму. Кампанія праходзіла больш актыўна, і калі першапачаткова былі трывожныя тэндэнцыі, якія сведчылі аб тым, што выбаршчык часта інфармаваны лепш аб выбарах, якія адбудуцца ў Расійскай Федэрацыі 18 верасня, чым аб выбарах, якія адбудуцца 11 верасня ў Беларусі, то гэта было толькі на першым этапе, на пачатак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты», — адзначыла старшыня ЦВК.

На яе думку, гэту сітуацыю змянілі ў першую чаргу дзяржаўныя СМІ, а таксама інтэрнэт-рэсурсы, якія ў асноўным забяспечваюць інфармацыяй моладзь. «І кандыдаты былі больш актыўныя, прынамсі, у Мінску. Усё гэта прывяло да таго, што выбаршчык пачаў праяўляць цікавасць да выбараў і пайшоў на выбарчыя ўчасткі», — лічыць яна.

Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што цяперашняя кампанія праходзіла талерантна. «Мне спадабалася, што нашы мясцовыя ўлады сталі больш адкрытымі і перасталі баяцца прадастаўляць максімальныя магчымасці кандыдатам для вядзення перадвыбарнай агітацыі», — прызналася яна.

Між тым яна адзначыла, што ў гэтай кампаніі ёй не хапіла кандыдатаў у дэпутаты, якія вялі б яе на ўзроўні высокіх выбарчых тэхналогій. «Усё ж такі ў нас яшчэ даволі шмат людзей, якія не адпавядаюць высокаму статусу кандыдата. У Беларусі такі просты спосаб вылучэння, што часта многіх грамадзян гэта ўводзіць у зман: яны чамусьці лічаць, што стаць дэпутатам вельмі проста», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. На яе думку, гэта зніжае аўтарытэт выбарчай кампаніі.

Старшыня ЦВК выказала надзею, што Беларусь следам за суседнімі краінамі пойдзе па шляху развіцця прапарцыянальнай або змешанай выбарчай сістэмы, дзякуючы чаму атрымае, прынамсі, вярхі партыйных спісаў, якія будуць заслугоўваць таго, каб захапіць выбаршчыкаў і на высокім узроўні праводзіць дэбаты і ўсю перадвыбарную агітацыю.

« Итоги голосования на 18:00
Сделано в Глуске »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 040)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (70)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (75)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (204)
    • Общество (4 208)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (1)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (281)
    • Творческие проекты (151)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (228)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top