Темы

Цяперашнія выбары ў парламент выклікалі значна большую цікавасць выбаршчыкаў, чым чатыры гады таму

Цяперашнія парламенцкія выбары выклікалі значна большую цікавасць выбаршчыкаў, чым чатыры гады таму. Такое меркаванне выказала 11 верасня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

“У прынцыпе, на гэты раз выбары выклікалі значна больш цікавасці, чым гэта было чатыры гады таму. Кампанія праходзіла больш актыўна, і калі першапачаткова былі трывожныя тэндэнцыі, якія сведчылі аб тым, што выбаршчык часта інфармаваны лепш аб выбарах, якія адбудуцца ў Расійскай Федэрацыі 18 верасня, чым аб выбарах, якія адбудуцца 11 верасня ў Беларусі, то гэта было толькі на першым этапе, на пачатак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты”, – адзначыла старшыня ЦВК.

На яе думку, гэту сітуацыю змянілі ў першую чаргу дзяржаўныя СМІ, а таксама інтэрнэт-рэсурсы, якія ў асноўным забяспечваюць інфармацыяй моладзь. “І кандыдаты былі больш актыўныя, прынамсі, у Мінску. Усё гэта прывяло да таго, што выбаршчык пачаў праяўляць цікавасць да выбараў і пайшоў на выбарчыя ўчасткі”, – лічыць яна.

Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што цяперашняя кампанія праходзіла талерантна. “Мне спадабалася, што нашы мясцовыя ўлады сталі больш адкрытымі і перасталі баяцца прадастаўляць максімальныя магчымасці кандыдатам для вядзення перадвыбарнай агітацыі”, – прызналася яна.

Між тым яна адзначыла, што ў гэтай кампаніі ёй не хапіла кандыдатаў у дэпутаты, якія вялі б яе на ўзроўні высокіх выбарчых тэхналогій. “Усё ж такі ў нас яшчэ даволі шмат людзей, якія не адпавядаюць высокаму статусу кандыдата. У Беларусі такі просты спосаб вылучэння, што часта многіх грамадзян гэта ўводзіць у зман: яны чамусьці лічаць, што стаць дэпутатам вельмі проста”, – сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. На яе думку, гэта зніжае аўтарытэт выбарчай кампаніі.

Старшыня ЦВК выказала надзею, што Беларусь следам за суседнімі краінамі пойдзе па шляху развіцця прапарцыянальнай або змешанай выбарчай сістэмы, дзякуючы чаму атрымае, прынамсі, вярхі партыйных спісаў, якія будуць заслугоўваць таго, каб захапіць выбаршчыкаў і на высокім узроўні праводзіць дэбаты і ўсю перадвыбарную агітацыю.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024