Дажынкі ў Турыно
Праграма раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла.
Аграгарадок Турыно
16 верасня
13:30 — конкурс на лепшы сельскагаспадарчы падворак,
14:00 — урачыстае ўзнагароджанне перадавікоў сельгасвытворчасці,
15:30 — паказальныя выступленні таэквандзістаў (галоўная сцэна),
15:30 — спартыўныя спаборніцтвы на стадыёне (міні-футбол, валейбол, перацягванне каната і іншыя),
15:45 — маладзёжны сямейны конкурс “Уладар сяла”,
17:00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці (галоўная сцэна), дзіцячая гульнявая праграма,
19:00 — дыскатэка.
З 13:00 да 19:00 будуць праходзіць гандлёвы кірмаш, выставы творчых работ рамеснікаў і мастакоў. Таксама можна будзе набыць прадукцыю Веснаўскага дома-інтэрната, лясгаса, “Глускіх Бытпаслуг” і іншых прадпрыемстваў.