Темы

Дэпутаты абралі сенатараў

Дэпутаты абралі сенатараў
Удзельнікі глускай дэлегацыі з выбранай у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ірынай Пятровай, старшынёй Глускага райвыканкама Уладзімірам Царыкавым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Андрэем Баброўнікам у Магілёве

Пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прайшло 13 верасня ў Магілёве. На пляцоўцы перад Палацам культуры вобласці была наладжана выстава тэхнікі, прамысловых і харчовых тавараў, што вырабляюцца на прадпрыемствах Магілёўшчыны, а харчовую прадукцыю можна было яшчэ і прадэгуставаць.

Сярод 449 дэпутатаў базавага ўзроўню ўдзел у выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымалі 19 дэпутатаў Глускага раённага Савета дэпутатаў. Узначальваў дэлегацыю раёна старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. На пасады сенатараў ад Магілёўскай вобласці былі вылучаны і зарэгістраваны Цэнтрвыбаркамам восем кандыдатаў, у іх ліку — галоўны ўрач Глускай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пятрова. Выступаючы на пасяджэнні перад дэпутатамі вобласці, Ірына Георгіеўна акрэсліла тыя найбольш важныя пытанні, на якія яна хацела б звярнуць увагу сенатараў у выпадку яе выбрання на гэту пасаду. Найперш гэта большыя магчымасці і нават гарантыі выдзялення жылля маладым медыкам, што прыязджаюць працаваць у раёны па размеркаванні, гэта падрыхтоўка большай колькасці вузкіх спецыялістаў для медустаноў, магчымасць дадатковага фінансавання сістэмы аховы здароўя праз страхавыя арганізацыі і буйныя прадпрыемствы. Патрабуюць далейшага вырашэння праблемы дэмаграфіі, асабліва гэта адчуваецца ў сельскай мясцовасці, таму ў малых гарадах і раённых цэнтрах трэба рабіць больш актыўныя захады для стварэння новых вытворчасцяў, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пытанні, якія закранула ў сваім выступленні Ірына Пятрова, актуальныя як для краіны ў цэлым, так і для такіх населеных пунктаў, як Глуск. Ірына Георгіеўна запэўніла прысутных, што ў выпадку яе выбрання членам Савета Рэспублікі яна будзе з усёй адказнасцю адносіцца да абавязкаў сенатара, каб прымаемыя на ўзроўні парламента рашэнні былі больш дзейснымі і спрыялі паляпшэнню ўзроўню жыцця людзей. Дэпутат Андрэй Дзядзюля, загадчык паліклінікі Глуска, які выступіў на пасяджэнні ў падтрымку кандыдатуры Ірыны Пятровай, пацвердзіў, што галоўнай якасцю Ірыны Георгіеўны насамрэч з’яўляецца адказнасць, а яшчэ — патрабавальнасць да сябе і іншых, імкненне дайсці да сутнасці праблемы, каб вырашыць яе  максімальна эфектыўна.

Бачанне сваёй місіі ў Савеце Рэспублікі выказалі ўсе восем кандыдатаў на пасады сенатараў.

Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праводзіліся праз тайнае галасаванне, у выніку якога ў верхняй палаце парламента Магілёўшчыну прадставяць: дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр “Тэлерадыёкампанія “Магілёў” Ірына Акуловіч, дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Мікалай Алданаў, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Новая Друць” Бялыніцкага раёна Анатоль Драздоў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання” Барыс Кавалеўскі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Глуская цэнтральная раённая бальніца імя заслужанага ўрача БССР А. С. Сямёнава” Ірына Пятрова, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, рэктар установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Ірына Старавойтава. Усе яны набралі падаўляючую большасць галасоў.

Члены глускай дэлегацыі шчыра павіншавалі сваю зямлячку Ірыну Пятрову з абраннем у Савет Рэспублікі, а старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў да віншаванняў дадаў пажаданні плённай заканатворчай дзейнасці і выказаў спадзяванне, што ў статусе сенатара Ірына Георгіеўна зможа дапамагаць глушчанам не толькі ў вырашэнні пытанняў аховы здароўя, але і па шэрагу іншых праблем.

Последние новости

Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024