Темы

Свята ўраджаю ў Турыно

Свята ўраджаю ў Турыно

Калі хто ў мінулую пятніцу ехаў з Глуска ў напрамку Любаня, то не мог не заўважыць пры дарозе вясёлыя “паравозікі” з надпісамі “Запрашаем на “Дажынкі” ў Турыно”. Упэўнена, многім выпадковым праезджым хацелася завярнуць у гэты аграгарадок, каб далучыцца да раённага свята працаўнікоў вёскі. Думаю, тыя, хто завярнуў, не пашкадавалі…

Галоўнай пляцоўкай раённага свята “Дажынкі-2016” стала, канешне, сцэна, на якой прымалі віншаванні і падарункі хлебаробы. Тут іх і гасцей свята сустракаў размешчаны на будынку клуба вялікі плакат, які вы бачыце на здымку.

Дарэчы, дзеці на ім — не нейкія чужыя, а нашы з вамі землякі, якія выхоўваюцца на нашай з вамі глускай зямлі. Мацвей Дзяшчэня, чацвёртакласнік гімназіі, — актывіст, выдатнік, захапляецца добрымі кнігамі, і яго настаўнікі і бацькі ўпэўнены, што Мацвей вырасце сур’ёзным і разумным хлопцам і праславіць родны край добрымі справамі. Маргарыта, вучаніца Заеліцкай школы, выхоўваецца ў сям’і Соф’і і Аляксея Меснік — вядомых не толькі ў Глускім раёне, а і ва ўсёй Беларусі майстроў-рамеснікаў. Улад Ермакоў пакуль што таксама школьнік, і невядома, якую прафесію ён выбера для сябе ў будучым, але ўжо зараз хлопчык ганарыцца сваім дзядулем Уладзімірам Юльянавічам Станішэўскім, які жыве ў Турыно і ўсё жыццё працуе ў калгасе “Дружба”, а падчас сёлетняй уборачнай стаў другім у раёне сярод вадзіцеляў, што адвозілі зерне ад камбайнаў, і ў ліку іншых перадавікоў прымаў віншаванні і ўзнагароды.

Дыпломы пераможцам раённых спаборніцтваў уручаў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў, усім удзельнікам жніва ён выказаў падзяку за цяжкую працу, за любоў да роднай зямлі, за тое, што недасыпалі начэй і дома былі менш, чым на рабоце.

Менавіта хлебаробы былі галоўнымі ў полі, яны былі галоўнымі і тут, на свяце. Усе песні, усе добрыя словы і пажаданні гучалі ў першую чаргу для іх. Работнікі культуры раёна, самадзейныя выканаўцы і юныя артысты дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі вялікую канцэртную праграму для тых, хто з ранняй вясны нястомна працаваў дзеля будучага ўраджаю. Падзяліць з імі радасць свята прыехалі ганаровы грамадзянін Глуска, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання  Віктар Шчэцька, прадстаўнік Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Толсцік, госці з суседніх Акцябрскага, Старадарожскага, Любанскага раёнаў і горада Бабруйска.

Па добрай традыцыі імёны камбайнераў, што сталі лепшымі на жніве, былі занатаваны на вымпеле, а права падняць яго даверылі Яўгену Філіпенку і Яўгену Макрыдаву са “Слаўгарадскага”, якія занялі першае месца ў раёне сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў.

Вакол галоўнай пляцоўкі таксама віравала свята. Тут сабраліся, як кажуць, і старыя, і малыя. Адны прыехалі ў Турыно сябе паказаць, грошай зарабіць, другія — на іншых паглядзець, адпачыць ды грошы, наадварот, патраціць. Тым болей што гандаль быў наладжаны, здаецца, як ніколі. Тут можна было і дзіця прыбраць у палатцы Бабруйскай трыкатажнай фабрыкі, і самому прыбрацца, набыўшы завушніцы ці яшчэ якое ўпрыгожанне (якая жанчына ўстоіць, калі вось яно — ляжыць і зіхаціць на сонейку?). Быў тавар і для людзей сур’ёзных, гаспадарлівых — цвікі і фарбы ад “Глускіх Бытпаслуг”, табурэцікі ды іншая мэбля ад Веснаўскага дома-інтэрната, розныя дошкі ды піламатэрыялы (не ведаю, як правільна, кажу, як па-жаноцку разумею) ад Глускага лясгаса. Ой, ды чаго там толькі не было! Гэта не пералічваючы розныя прысмакі, бо былі, канешне, і шашлыкі ад Глускага райпо, мясцовы хлебазавод наладзіў дэгустацыю сваёй прадукцыі, не знікала ні на хвіліну чарга каля павільёнчыка з гамбургерамі ды хот-догамі, хто жадаў, мог набыць таннага бабруйскага алею, яшчэ гандлявалі слуцкімі каўбасамі ды глускімі вешанкамі. Так-так, на свяце можна было купіць гэтыя карысныя грыбы, што з нядаўняга вырошчвае наша ПМК-249.

Але гэта ўсё, так бы мовіць, матэрыяльнае і другаснае. Для душы таксама было шмат чаго. Адна толькі выстава мастакоў-глушчан Алены Пятровай, Аляксандра Гулевіча, Уладзіміра Кісялевіча, Вольгі Сокал, Ніны Рубіс збірала каля сябе нямала аматараў жывапісу. Дарэчы, не ўсе з названых мастакоў зараз жывуць менавіта ў Глуску, але яны знайшлі час, каб сабрацца вось на такім імправізаваным вернісажы. Канешне, набыць сапраўдную, “жывую”, карціну — задавальненне не з танных, але за прагляд грошы ніхто не браў, і любавацца творчасцю мастакоў можна было ўволю. Дарэчы, каля ўмоўнай дзіцячай пляцоўкі, дзе размясціліся атракцыёны для самых малых, быў наладжаны і пленэр для юных мастакоў з гімназіі.

Акрамя жывапіснай, былі  выставы вырабаў выхаванцаў і педагогаў Цэнтра творчасці, Веснаўскага дома-інтэрната, спецыялістаў Заеліцкага Дома рамёстваў. Увогуле, цікава было прайсціся па імправізаваным горадзе майстроў, зазірнуць на падвор’і сельгас-прадпрыемстваў, кожнае з якіх было ўпрыгожана з непаўторным каларытам. Дарэчы, афармленне падвор’яў традыцыйна ацэньвалася спецыяльнай камісіяй, і мы ад імя рэдакцыі віншуем з заслужаным першым месцам аграфірму “Слаўгарадскі” з яе “Заеліцкім кутком”. Другое месца заняло падвор’е Глускага РАПТЗ, трэцяе — эксперыментальнай базы “Глуск”, і ім таксама нашы віншаванні.

Асобна хачу ўзгадаць латарэі, без якіх не абыходзіцца ні адно паважаючае сябе свята. Вось скажу без зайздрасці: я ў сваім жыцці што-небудзь больш значнае, чым цалафанавы пакецік, ніколі не выйгравала, а некаторым жа шанцуе дык шанцуе! На маіх вачах жанчына “выцягнула” ягня (і разгубілася, бо не ведала, што з ім рабіць, як “сумясціць” такі падарунак лёсу з пражываннем у шматкватэрным доме), а  яшчэ пра адну жанчыну чула, што тая выйграла аж тры парасяці запар.

Але трэба сказаць, што былі на свяце тыя, хто прыехаў не толькі адпачыць, а яшчэ і паўдзельнічаць у конкурсным мерапрыемстве  “Уладар сяла”, якое арганізоўваў раённы камітэт БРСМ. Шэсць маладых сем’яў, з кожнага сельсавета па адной, пілавалі і секлі дровы, закатвалі памідоры, перабіралі бульбу (10 кг!), а яшчэ дома прыгатавалі і прывезлі арыгінальныя стравы з картоплі. Акрамя гэтага, удзельнікі выставілі на суд журы ўсе дасягненні сваёй сямейнай гаспадаркі: хто што ўмее і робіць — вязаныя і вышываныя вырабы, прыгожыя рэчы з бісеру і шмат іншага. Назаву імёны смелых і крэатыўных сяльчан, гэта Андрэй і Дзіяна Малашук, Аляксей і Соф’я Меснік, Сяргей і Таццяна Прыгара, Сцяпан і Наталля Варава, Юрый і Алена Чорныя, а таксама Віктар і Ірына Падгорныя — менаві-та гэта сям’я з Завалочыцкага сельсавета стала пераможцам  конкурсу. Віншуем Віктара і Ірыну з пачэсным званнем уладароў сяла!

Абавязковы складнік любога вялікага мерапрыемства — спартыўныя спаборніцтвы, і на гэты раз не абышлося без іх. Спачатку, як кажуць, “на разагрэў”, на галоўнай сцэне выступілі юныя таэквандзісты, а потым спартыўнае дзеянне перанеслася на мясцовы стадыён. Напэўна, больш чым дзе эмоцыі балельшчыкаў віравалі каля валейбольнай пляцоўкі. У турніры па валейболе сярод жанчын заяўку на ўдзел падалі тры каманды, у выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцімі сталі прадстаўніцы гімназіі, на другім месцы — зборная Заеліцкай школы, першае месца заваявала каманда сярэдняй школы № 1. У таварыскай сустрэчы па футболе паміж зборнымі Глуска і прадпрымальнікаў з лікам 6:3 перамагла зборная Глуска. Таксама знайшліся ахвотнікі паказаць сваю моц у падыманні гіры, тут у вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў пераможцам стаў Валерый Стрэчань, звыш 80 кілаграмаў — Дзмітрый Лук’янец. Нямала сабралася і жадаючых пакі-даць дроцікі ў мішэнь, лепшым тут стаў Віктар Вежнавец. У армрэслінгу першае-другое месцы падзялілі Андрэй Радзько і Яўген Асташэвіч, трэцяе месца заняў Міхаіл Змітровіч.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і Вольгі ЧУЧВАЛ

Больш фота ў раздзеле «Фотагалерэя» 

Последние новости

Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024