Темы

У Беларусі скарэкціруюць сістэму дыспансерызацыі

У Беларусі скарэкціруюць сістэму дыспансерызацыі, заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час прэс-канферэнцыі на тэму “Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва” ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

“З 2017 года мы змяняем сістэму дыспансерызацыі. Мы адыходзім ад усеагульнай дыспансерызацыі, звяртаем увагу на мэтавыя скрынінгі. З увядзеннем электроннай карткі і гісторыі хваробы будзе змяншацца колькасць паўторных візітаў у паліклінікі”, – сказаў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, нараўне з існуючымі праектамі па скрынінгу раку прастары, малочнай залозы і коларэктальнага раку могуць з’явіцца скрынінгавыя абследаванні раку скуры.

Таксама плануецца, што пацыентам будуць выдадзены апытальнікі. На падставе запоўненых анкет можна будзе скласці індывідуальную праграму харчавання, фізічнай актыўнасці, кантролю артэрыяльнага ціску і інш.

Да канца года ва ўсіх паліклініках Мінска будуць уведзены электронныя рэцэпты. У 2017 годзе плануецца ўвесці электронныя амбулаторныя карткі. Па сутнасці, гэта будзе асабісты кабінет, дзе кожны зможа ўбачыць інфармацыю аб сваім здароўі.

Последние новости

Актуально

Рабочие без зарплаты — начальник с премией?

15 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

С теплом и дождем

15 июля 2025
Читать новость
Общество

#НашеЛучшее

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость