Темы

У перадавіках — бацька і сын

У перадавіках — бацька і сын

Яны працуюць у адной гаспадарцы, бацька і сын, Штылёў-старэйшы і Штылёў-малодшы. Бацька Мікалай Іванавіч у адкрытым акцыянерным таварыстве “Аграфірма “Слаўгарадскі” ўжо 16 гадоў, спачатку быў вадзіцелем малакавоза, а апошнія 10 год — на МАЗе.

— Шафёру ў гаспадарцы работа ёсць круглы год, — расказвае Мікалай Іванавіч, — але як толькі пачынаецца жніво, я заняты на адвозцы зерня ад камбайнаў. Гэта справа адказная, прамаруджваць тут нельга, інакш камбайны прастойваць будуць, а на ўборцы кожная хвіліна на вагу золата, як і кожнае зярнятка. Вось я і стараюся — і час не губляць, і зерне везці асцярожна, каб не рассыпаць.

Трэба сказаць, што старанне Штылёва-старэйшага дае свой плён: з дзесяці сезонаў на жніве ён дзевяць разоў выходзіў у перадавікі, быў у ліку лепшых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня. Гэты год не стаў выключэннем: Мікалай Штылёў перавёз больш за 2 170 тон зерня ад камбайнаў і заняў першае месца ў раёне.

У талковага і працавітага бацькі талковы і працавіты вырас сын. З 15 гадоў Штылёў-малодшы працаваў на жніве — чатыры сезоны быў памочнікам камбайнера. А як толькі атрымаў вадзіцельскія правы, на час водпуска падмяняў бацьку на яго МАЗе. Той ведаў, што машына ў надзейных руках. Да таго ж Уладзімір ужо вучыўся ў тэхнікуме, у Клічаве. Пасля яго заканчэння атрымаў спецыяльнасць “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” і стаў працаваць у роднай гаспадарцы інжынерам-механікам машыннага двара, потым загадчыкам майстэрняў, а неўзабаве — галоўным інжынерам. Гэтым летам, праз пяць гадоў пасля заканчэння тэхнікума, Уладзімір Штылёў узначаліў гаспадарку, стаў выконваючым абавязкі дырэктара ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. І няхай нікога не здзіўляе такі хуткі кар’ерны рост пры такім маладым узросце, бо працаваць Штылёў-малодшы ўмее. Нездарма сяголета ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых ён стаў пераможцам сярод галоўных інжынераў (на сяўбе і на пачатак уборкі працаваў менавіта на гэтай пасадзе).

А наконт таго, што Штылёў-старэйшы працуе падначаленым у Штылёва-малодшага, то няўжо ж два самастойныя дарослыя чалавекі не змогуць дамовіцца, зразумець адзін аднаго?! Тым больш, калі гэта бацька і сын.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Вольгі ЧУЧВАЛ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024