Темы

Як Яблычны Спас у Хваставічах святкавалі

Як Яблычны Спас у Хваставічах святкавалі

У гэтым годзе цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна ўпершыню праводзіць сярод дамоў культуры конкурс “Ад Масленіцы да Каляд”. Мэта конкурсу — адрадзіць народныя беларускія абрады. Два тыдні таму я пабывала ў Заеліцы на “Дажынках”, а крыху пазней мне давялося пазнаёміцца з абрадам “Яблычны Спас”, які праходзіў у Хваставіцкім цэнтры культуры і вольнага часу. У цэрквах на Яблычны Спас асвячаюць садавіну новага ўраджаю, найперш яблыкі, але ў народзе здаўна існуюць і іншыя традыцыі.

Дзеянне адбывалася ў вясковай хаце, гаспадыня прыйшла з царквы і чакала да сябе гасцей. Перад тым як сесці за стол снедаць, усе з’елі свянцоны яблык і загадалі жаданне, якое абавязкова здзейсніцца. Потым гаспадыня расказала пра традыцыйныя дзеянні, якія неабходна было выканаць у гэты дзень. Напрыклад, каб усё дрэннае сышло з хаты, трэба адламаць тры галінкі ліпы, паставіць іх у ваду і на працягу дзевяці дзён абносіць імі хату, абмятаючы вуглы, прычым рабіць гэта трэба да абеду, а потым звязаць і берагчы да наступнага Яблычнага Спаса. Таксама трэба абысці хлеў і жывёл, тады нічога кепскага з гаспадаркай не здарыцца.

Яблыня — гэта знак абнаўлення, дрэва жаночай сілы, якое абуджае ў жанчыне пачуццёвы бок натуры. Таму гаспадыня і яе госці павязалі на яблыні чырвоныя стужкі,  каб у яе доме ўсё вялося, ладзілася, доўга род працягваўся і шмат дзяцей было. У канцы гаспадыня ўзяла свечку, абавязкова з пчалінага воску, уставіла яе ў разрэзаны папалам яблык і абышла сваіх гасцей, каб ім добра жылося, елася, пілося, каб яны працавалі і не стамляліся, а яшчэ абышла вуглы, жывёлу, каб усё кепскае і дрэннае ад іх адышло, а добрае прыйшло. Пасля гэтага яблык яна закапала далёка ад хаты. На гэтым абрад завяршыўся, усе пайшлі праважаць сонца, якое ўжо садзілася за далягляд.

Кацярына НОВІКАВА

Фота аўтара

 

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость