Збоі ў рабоце банкаўскіх картак магчымы ў Беларусі ноччу 4 верасня
Збоі ў рабоце банкаўскіх картак магчымы ў Беларусі ноччу 4 верасня, інфармуе афіцыйны сайт ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”.
“З 2.00 да 7.00 4 верасня будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу. Таму ў пазначаны час магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі нашага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”, – гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр просіць прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.
ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” – буйнейшае прадпрыемства ў Беларусі па абслугоўванні тэрмінальнага абсталявання, устаноўленага ў арганізацыях гандлю і сэрвісу для разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак.