Темы

Беларусбанк зноў перанёс увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі

ААТ «ААБ Беларусбанк» зноў перанесла тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе банка.

«Гэта рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковай работы па павышэнні фінансавай дасведчанасці насельніцтва, папулярызацыі ажыццяўлення плацяжоў праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (ДБА), банкаматаў і інфакіёскаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак», — растлумачылі ў прэс-службе.

Згодна са статыстычнымі данымі, доля плацяжоў, праведзеных праз сістэмы ДБА Беларусбанка, пастаянна расце. На сённяшні дзень яна складае 60 працэнтаў ад агульнай колькасці плацяжоў. Павялічваецца колькасць карыстальнікаў інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.

Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня, затым гэты тэрмін быў перанесены на 1 кастрычніка. Анансавалася, што памер камісіі складзе Br1 за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба. Планавалася, што дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэнняў на дабрачынныя рахункі, з залічэнняў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку. Усе грашовыя сродкі, атрыманыя пры спагнанні камісіі, банк планаваў накіраваць на рэалізацыю дабрачынных праектаў.

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем