Темы

Беларусбанк зноў перанёс увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі

ААТ “ААБ Беларусбанк” зноў перанесла тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе банка.

“Гэта рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковай работы па павышэнні фінансавай дасведчанасці насельніцтва, папулярызацыі ажыццяўлення плацяжоў праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (ДБА), банкаматаў і інфакіёскаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак”, – растлумачылі ў прэс-службе.

Згодна са статыстычнымі данымі, доля плацяжоў, праведзеных праз сістэмы ДБА Беларусбанка, пастаянна расце. На сённяшні дзень яна складае 60 працэнтаў ад агульнай колькасці плацяжоў. Павялічваецца колькасць карыстальнікаў інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.

Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня, затым гэты тэрмін быў перанесены на 1 кастрычніка. Анансавалася, што памер камісіі складзе Br1 за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба. Планавалася, што дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэнняў на дабрачынныя рахункі, з залічэнняў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку. Усе грашовыя сродкі, атрыманыя пры спагнанні камісіі, банк планаваў накіраваць на рэалізацыю дабрачынных праектаў.

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем