Темы

Беларускія танцы па-глуску

Беларускія танцы па-глуску

Цікавы праект па адраджэнні беларускіх народных танцаў распачалі ў гэтым годзе работнікі культуры раёна.

Пачалося ўсё з прапановы паўдзельнічаць у адкрыцці Міжнароднага форуму народнай творчасці і падрыхтаваць да выступлення папуры з двух-трох танцаў. “Добраахвотнікамі” сталі Уладзімір Арцёмчык, Зоя Сіраж, Алена Грынёва, Ганна Сосікава, Марына Ефіменка і Дзмітрый Сокал. Пад кіраўніцтвам балетмайстра раённага Дома культуры Наталлі Харц з ліпеня яны пачалі развучваць самабытныя танцы, прычым іменна так, як іх танцавалі на Глушчыне. Для гэтага скарысталіся відэаматэрыяламі, што былі запісаны шмат гадоў назад падчас экспедыцыі па раёне.  Ды так захапіліся, што вырашылі не спыняцца на двух-трох, і цяпер могуць станчыць перад гледачамі не толькі папулярныя “Лявоніху”, “Польку” і “Падэспань”, але і “Кракавяк”, “Казачок”, а таксама зусім малавядомыя “Лысы” і “Субота”. Рэпетыцыі праходзілі раз на тыдзень, а ў апошні месяц і часцей, і артысты імкнуліся не прапусціць ні адной з іх, хаця некаторыя жывуць няблізка, як Уладзімір Арцёмчык з Бабірова. Дарэчы, з самага пачатку рэпетыцый акампаніятар-баяніст Аляксандр Голуб прапанаваў не абмежавацца адным музычным інструментам, а запрасіць цэлы ансамбль. І насамрэч, калі прыйшлі і ўзяліся граць разам з баяністам цымбалістка Людміла Клімчык, бас-гітарыст Сяргей Байдакоў і Аляксандр Ермакоў (ударная ўстаноўка), працэс пайшоў і весялей, і зручней, і вынік атрымаўся больш відовішчным.

Трэба сказаць, што першымі гледачамі гэтага самага выніку сталі калегі танцораў — падчас канцэрта, прысвечанага Дню работнікаў культуры. З аднаго боку, яны, магчыма, больш лаяльныя “да сваіх”, з другога — і самыя строгія суддзі, бо ацэньваюць дзеянне на сцэне з прафесіянальнага пункту погляду. Таму гучныя апладысменты з іх боку сталі найлепшай адзнакай і ўзнагародай для артыстаў. Ухвальных слоў яны заслужылі і ў Магілёве, падчас урачыстага адкрыцця Міжнароднага форуму народнай творчасці. І калі з самага пачатку яны вырашылі, што іх праект не будзе “аднаразовым”, то цяпер у гэтым перакананы. У планах — развучванне новых танцаў, выступленне з імі перад шырокай публікай, а таксама ўдзел у фестывалях і конкурсах.

Алена ВАЛОШКА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГАф

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем