Темы

Быў у нас і хлебны квас

Быў у нас і хлебны квас

У золкае восеньскае надвор’е ў вытворцаў і прадаўцоў марожанага і квасу наступае зацішша. У гэты час больш хочацца гарачай кавы або чаю. Але я, паважаныя чытачы, прапаную вам на хвілінку вярнуцца ў спякотнае лета, у той час, калі менавіта квас ратуе нас ад смагі.

Зараз для глушчан ён даступны толькі ў бутэльках. На жаль, смаку сапраўднага хлебнага квасу ў гэтым газіраваным напоі амаль няма. А памятаеце, як калісьці ў цэнтры Глуска каля цяперашняй “Глушчанкі” стаяла бочка з такім прыемным і карысным напоем. У спякотныя дні і малыя, і сталыя глушчане ішлі да гэтай бочкі з бітончыкамі і слоікамі. А яшчэ шкляначку халодненькага абавязкова выпівалі на месцы. І нікога не засмучалі анекдоты і не вельмі прыемныя чуткі пра чарвякоў на дне бочкі, пра тое, як гэтую самую бочку мыюць.

Некаторыя глушчане самі рабілі квас дома з сухароў чорнага хлеба. А вось у прамысловых маштабах вырабляць квас у Глуску пачалі толькі ў 1989 годзе. Вось што пра гэта пісала раённая газета “Сцяг Радзімы”: “Абсталёўваецца, побач з каўбасным, цэх па выпуску квасу. Першая прадукцыя кваснага цэху паступіць да спажыўцоў на пачатку ліпеня. Мяркуецца выпускаць да дзвюх тон хлебнага напою ў суткі. Раней квас для глушчан вазілі з Бабруйска”.

У вялікіх гарадах (напрыклад, у Мінску, Бабруйску) летам дзе-нідзе яшчэ можна ўбачыць невялікую бочачку жоўтага колеру з надпісам “Квас”. Але і там яны паступова знікаюць, а застаюцца толькі ў нашай памяці ды ў гісторыі.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость