Темы

Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты амаль на $260 млн

У Беларусі на 1 кастрычніка бягучага года адкрыта 25 710 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал у ААТ “ААБ Беларусбанк” на агульную суму $257,1 млн, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

За дзевяць месяцаў бягучага года адкрыта 14 128 дэпазітаў на сямейны капітал пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей у памеры $141,28 млн.

Праграма “Сямейны капітал” разлічана на 5 гадоў – з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, яна распаўсюджваецца на грамадзян Беларусі. Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.

Паводле слоў спецыяліста, у краіне будзе прадоўжана выкарыстанне створаных механізмаў падтрымкі сям’і – фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем’ям з дзецьмі і інш. У 2016-2020 гадах сямейная палітыка накіравана на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, умацаванне інстытута сям’і. Гэта прадугледжана падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на бягучае пяцігоддзе.

У Беларусі з 1 студзеня 2015 года ўведзены сямейны капітал – новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў (адначасовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей). Грашовыя сродкі прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку – па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачыхі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і. Права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы: маці (мачыха) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачаронага) дзіцяці (дзяцей) у сям’і выхоўваюцца не менш за тры дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння дзіцяці павінна быць не ранейшая за 1 студзеня 2015 года (снежаньскія нараджэнні ў гэту праграму не трапляюць). Калі ў поўнай сям’і маці (мачыха) не мае права на назначэнне сямейнага капіталу, то такое права прадастаўляецца бацьку (айчыму) пры захаванні астатніх умоў.

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость