Темы

Добрая справа — грыбная страва

Пра грыбны квас ведае няшмат хто з нас, а як яго рабіць — лічаныя людзі. Грыбы надаюць страве непаўторны і прыемны пах і смак. Спрабавала, ведаю, аб чым гавару, і таму падзялюся з вамі рэцэптам, пра які даведалася ў жыхаркі вёскі Даколь Зінаіды Кузьміч.

Па-першае, спатрэбяцца сухія грыбы, а менавіта — баравікі. На пяцілітровую каструлю іх неабходна прыкладна 200 грамаў, але спачатку грыбы абавязкова трэба замачыць, пакуль поўнасцю не размякнуць. Пасля гэтага наразаем баравікі саломкай альбо кубікамі, падсмажваем на сланечнікавым алеі разам з цыбуляй і морквай (квас атрымліваецца тады больш духмяны) і засыпаем у кіпячую падсоленую ваду. Туды ж дадаем лаўровы ліст і, калі жадаеце, крыху чорнага перцу гарошкам. Усё гэта павінна варыцца на малым агні, пакуль не будуць гатовыя грыбы. І апошняе: за 10—15 хвілін да гатоўнасці дадаем у квас расол з квашанай капусты, шаткаванай альбо бочкавай закваскі. Спатрэбіцца прыкладна паўлітра расолу, але варта ўлічваць, што ён бывае слаба ці моцна кіслы, таму неабходна яго дадаваць паступова і спрабаваць на смак. Таксама па жаданні можна ў каструлю трохі ўсыпаць дробна парэзанай квашанай капусты, але  неабавязкова. Праз 10—15 хвілін адключыце агонь, і грыбны квас гатовы. Ужываць яго можна адразу, яшчэ гарачым, разам з грыбамі і капустай, а можна і халодным.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Последние новости

Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость