Темы

МПЗ: калі чалавек апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, яго могуць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў

Калі чалавек апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, яго могуць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка 26 кастрычніка на брыфінгу “Практычныя аспекты рэалізацыі дэкрэта нумар 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыла, што дэкрэт устанаўлівае агульныя падыходы да ўсіх плацельшчыкаў збору. Разам з тым часта неабходна ўлічваць кожную канкрэтную жыццёвую сітуацыю “У жыцці ў любога чалавека бываюць розныя сітуацыі. Можа скласціся так, што чалавек па тых ці іншых прычынах плацельшчык збору і ў яго цяжкае фінансавае становішча, жыццёвыя абставіны. У гэтым выпадку прадугледжана магчымасць звароту ў мясцовыя органы ўлады па пытанні вызвалення ад выплаты збору. І грамадзяне могуць гэтым скарыстацца”, – расказала Святлана Шаўчэнка.

“Тыя грамадзяне, якім будуць накіраваны паведамленні і ў якіх цяжкія фінансавыя абставіны, могуць звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з заявай”, – удакладніла намеснік міністра.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость