Темы

Народжаная быць педагогам

Народжаная быць педагогам

Калі ў мяне ў дзяцінстве пыталіся, кім я жадаю стаць, адразу адказвала: настаўнікам, а яшчэ спявачкай і цырульнікам. Жаданне вучыць дзяцей у мяне з’яўлялася вельмі часта, нават калі я была ўжо студэнткай Інстытута журналістыкі. Гэта я да таго, што ёсць нейкая патаемная сіла, якая падштурхоўвае часам да тых або іншых думак ці дзеянняў. Калі я запытала ў Алены Мікалаеўны Прытуленкі, што паўплывала на яе выбар стаць менавіта настаўніцай, яна адказала: “Гэта атрымалася выпадкова”. Але, пагутарыўшы з Аленай Мікалаеўнай, я зразумела, што  быць педагогам — яе прызначэнне. Зараз былыя вучні віншуюць Алену Мікалаеўну з усімі святамі, нават тыя, хто скончыў школу 30 гадоў таму. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне яе поспеху ў гэтай прафесіі.

Алена Мікалаеўна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры”. Адпрацавала ў Слаўкавіцкай школе 25 гадоў, потым, калі яе закрылі,  у Заеліцкай — 11 гадоў. Цяпер два гады як на пенсіі, але ўсё ж такі на адзін год засталася ў школе, бо была класным кіраўніком адзінаццацікласнікаў, якіх не магла пакінуць. На свяце апошняга званка дзеці выпусцілі галубоў у неба, і Алена Мікалаеўна разам з імі таксама выпусціла голуба.

Свой першы ўрок яна добра памятае. Была беларуская літаратура ў дзясятым класе. Да маленькіх не так страшна ісці, а тут жа 10-ы клас! Таму ўвесь урок вывучыла на памяць. Цікава, што ў класе спачатку была цішыня, а пасля вучні разгаварыліся, і напружанне знікла.

— Алена Мікалаеўна, ці лёгка працаваць з дзецьмі, знаходзіць з імі паразуменне, улюбіць іх у свой прадмет?

— Гэта нялёгка ў тым сэнсе, што настаўніку трэба заўсёды працаваць над сабой: многа чытаць, цікавіцца не толькі праграмнай, але і іншай літаратурай, інтарэсамі моладзі. Я па натуры творчы чалавек, таму працаваць з дзецьмі мне было проста. Шмат сцэнарыяў для розных мерапрыемстваў прыдумвала сама. Напрыклад, з маім апошнім выпускам мы паставілі сцэнку “Воўк і сямёра казлянят” на сучасны манер. Так усім спадабалася, што потым мы замучыліся адказваць, адкуль сцэнарый. А ўсе ідэі ў галаве! Таму я лічу, што трэба ісці ў нагу з часам, мець розныя захапленні.

Адно з такіх захапленняў Алены Прытуленкі — кветкі. У Заеліцкай школе заўсёды былі прыгожыя, дагледжаныя кветкі, спачатку за імі наглядала настаўніца біялогіі, а потым Алена Мікалаеўна прапанавала стварыць гурток кветкаводства. Цікавасць праяўлялі вучні з 5-га па 7-ы класы. У гуртку яны даведваліся, як са-джаць кветкі, чаранкаваць, даглядаць за імі, як размясціць у інтэр’-еры, якое ім патрэбна святло. Алена Мікалаеўна расказала мне гісторыю пра расліну з назвай пасіфлора. Гэтую кветку яна назвала іншапланецянкай. Аднойчы ў класе чыталі аповесць Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”. Там хлопчык замест школы пайшоў у лес, калі стаміўся, прысеў на камень, які адчыніўся, і адтуль вылезлі антэнкі. Гэта аказаўся прадстаўнік іншай планеты. А калі распускаецца пасіфлора, гучыць воплеск і таксама высоўваюцца “антэнкі”, таму пасіфлора — гэта іншапланецянка. Алена Мікалаеўна і зараз захапляецца кветкамі, чытае тэматычныя кнігі і энцыклапедыі, выпісвае часопісы.  Цяпер і ў рэдакцыі красуюцца кветкі, якія яна нам падарыла. На адной ужо відаць суквецце прыгожага малінавага колеру.

— А вось ці адрозніваюцца вучні розных гадоў?

— Я б не сказала. Дзеці ёсць дзеці. Яны аднолькавыя. Але вось мае першыя вучні былі вельмі начытанымі, чыталі шмат мастацкай літаратуры і пісалі моцныя сачыненні, а зараз школьнікі вывучаюць толькі праграмную літаратуру. Вось, напрыклад, у дзясятым класе рэкамендуюцца “Чазенія” або “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча. Я параіла вучням  прачытаць абодва творы — і яны прачыталі. А вось “Родныя дзеці” Ніла Гілевіча — адзіны беларускі раман у вершах, згодна з праграмай увогуле трэба прачытаць толькі некалькі ўрыўкаў з яго, але я адразу сказала вучням: “Не прачытаць усё — гэта недаравальна самому сабе”. Канешне, можна было дзейнічаць па шаблоне: даецца частка па праграме, мы яе прачытаем, ну а запомнім ці не — усё роўна. Мне самой гэта кніга падабаецца, падабаецца, як падаецца тэма кахання, прыстойнасці, любові да Бацькаўшчыны. Магчыма, для каго-небудзь яе змест быў бы ўрокам на будучае. І вось хтосьці з вучняў толькі пачатак прачытаў, хтосьці — дайшоў да сярэдзіны, а цалкам — ніхто. Патрабаваць ад іх я таксама не магу, бо згодна з праграмай трэба было прачытаць толькі адзін раздзел. Вучням сказала, што імі вельмі незадаволена, але спадзяюся, што ўсё-такі раман яны прачытаюць. І яны неўзабаве прачыталі, ды так мне заўзята расказвалі, таму што твор сапраўды выдатны, і ён ім вельмі спадабаўся.

— Алена Мікалаеўна, што значыць для вас быць настаўнікам?

— Быць настаўнікам — гэта значыць сеяць разумнае, добрае, вечнае. Трэба самому трымаць планку, не апускацца да амаральных учынкаў, быць для вучняў узорам.

На маё пытанне, ці ёсць нейкія асабістыя сакрэты прафесійнага майстэрства, Алена Мікалаеўна адказала, што няма ніякіх. Трэба проста ўважліва ставіцца да ўсіх вучняў, каб кожны атрымліваў заданне і працаваў, тады і дзецям цікава. Калі ж працаваць толькі з моцнымі, то крыху слабейшыя будуць сядзець без справы, тады і веды іх будуць павярхоўнымі.

Некалькі вучняў, якім Алена Мікалаеўна выкладала свой прадмет, потым сталі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Гэта яшчэ адзін факт, які гаворыць аб тым, што выбар ёю прафесіі быў зусім невыпадковым. Вучні бачылі ў ёй не толькі настаўніка, але і сябра, які мог даць параду, нешта падказаць, а галоўнае — навучыць.

Ангеліна Вярынская (Бодзікава), выпуск 2008 года“Алена Мікалаеўна — гэта настаўнік, які ведае сваю справу. Шмат чаму навучыла нас: не толькі беларускай мове і літаратуры, а яшчэ справядлівасці, адказнасці і сумленнасці. Вельмі добрая, заўсёды нас абараняла, магла падбадзёрыць і даць слушныя парады, калі мелі ў іх патрэбу. Алена Мікалаеўна — самая любімая настаўніца”.

Аляксандра Гнатоўская, выпуск 2015 года: “За сем гадоў Алена Мікалаеўна стала для нас як другая мама. Заўсёды дапамагала, давала парады, калі звярталіся за дапамогай. На яе ўроках было вельмі цікава, асабліва на беларускай літаратуры. Мы чыталі тэксты, якія яна задавала, а потым дружна, усім класам, абмяркоўвалі, аналізавалі іх, часам нават спрачаліся”.

Ірына Галамака (Валадзько), выпуск 1998 года“Алена Мікалаеўна — гэта прыемны выгляд, любоў да дзяцей, энергічнасць, эмацыянальнасць, цярплівасць і настойлівасць, адданасць любі-май справе, пачуццё гумару, працавітасць, самааддача, аптымізм, патрыятызм…”.

Кацярына СОСІКАВА

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024