Темы

У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых

У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых — гэта вялікае дасягненне, паведаміла 27 кастрычніка журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

«Упершыню па выніках студзеня-верасня бягучага года адзначаны натуральны прырост насельніцтва, які склаў 518 чалавек. Для параўнання: у студзені-верасні 2015 года назіраліся натуральнае змяншэнне насельніцтва (1762 чалавекі), — адзначыла старшыня Белстата. — За дзевяць месяцаў 2016 года ў рэспубліцы нарадзілася 89 434 дзіцяці, што на 455 дзяцей, або на 0,5 працэнта больш, чым за дзевяць месяцаў 2015 года. Узровень нараджальнасці павялічыўся да 12,6 праміле — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе».

У Беларусі доля дзяцей, народжаных другімі і наступнымі ў сваіх сем’ях, у агульнай колькасці народжаных у рэспубліцы за дзевяць месяцаў 2016 года склала 58,7 працэнта і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 1,5 працэнта. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці дзяржаўных мер па стымуляванні нараджальнасці другіх і наступных дзяцей, падкрэсліла Іна Мядзведзева.

Лідарамі з’яўляюцца Мінск і Брэсцкая вобласць. Так, у сталіцы колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых на 4 111 чалавек, у Брэсцкай вобласці — на 1 255 чалавек. А ў Гомельскай вобласці натуральнае змяншэнне склала 9 чалавек (у студзені-верасні мінулага года гэты паказчык перавышаў 400 чалавек). У астатніх рэгіёнах краіны таксама адзначаецца дадатная дынаміка ў скарачэнні натуральнага змяншэння.

Натуральны прырост за дзевяць месяцаў бягучага года зафіксаваны ў 85 са 113 гарадоў і ў 27 з 90 пасёлкаў гарадскога тыпу рэспублікі. Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны ў Мінскім, Брэсцкім і Гомельскім раёнах.

Паводле слоў старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць памерлых зменшылася на 1825 чалавек (на 2 працэнты) у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года (у студзені-верасні бягучага года памерла 88 916 чалавек). Зніжэнне колькасці памерлых назіралася ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і сталіцы. «Прадметам асаблівай увагі з’яўляецца смяротнасць насельніцтва ў працаздольным узросце, — сказала кіраўнік Белстата. — У студзені-верасні 2016 года колькасць памерлых у працаздольным узросце склала 16 159 чалавек і зменшылася на 1055 чалавек у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам, або на 6,1 працэнта». Бясспрэчным дасягненнем айчыннай аховы здароўя з’яўляецца зніжэнне ўзроўню дзіцячай смяротнасці, дадала яна.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склала 9 505,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 6 799 чалавек, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту — на 6 281 чалавек і натуральнага прыросту — на 518 чалавек.

Последние новости

Власть

«Давайте сразу выбирать разрядку». Выступление Лукашенко на Минской конференции по безопасности 

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Крик из прошлого. В Глусском районе перезахоронили останки двух жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов в марте 1944 года

29 октября 2025
Читать новость
Здоровье

В преддверии сезонного подъема заболеваемости в Глусской центральной районной больнице идет вакцинация от гриппа

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Петарды и хлопушки — взрослым и детям не игрушки!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Гамарджоба» могилевской публике. Группа BRAVO METEHI выступила в Могилеве

28 октября 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе с 27 по 31 октября проводится Неделя детской безопасности

28 октября 2025
Читать новость