Темы

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 65, паведамілі ў профільным ведамстве.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2016 года па 30 чэрвеня 2017 года ў разліку на месяц складае Br293,32 (гэты нарматыў з 1 жніўня па 31 кастрычніка ўстаноўлены ў памеры Br285,43). Такім чынам, МСБ павысіўся на 2,8 працэнта.

Паводле слоў спецыялістаў, удзельная вага асноўных крыніц спажывецкіх расходаў у МСБ сям’і з чатырох чалавек у цэнах верасня наступная: прадукты харчавання – 49,6 працэнта, адзенне, бялізна, абутак – 19,8 працэнта, жыллёва-камунальныя паслугі – 7,5 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 9 працэнтаў; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння – 8,4 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,5 працэнта, узносы і плацяжы – 1,8 працэнта, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены – 2,5 працэнта.

Цяпер сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, – ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек – Br317,48; працаздольнага насельніцтва – Br374,62; пенсіянераў – Br294,82; студэнтаў – Br279,36; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br237,31; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br308,39; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br320,63.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем’яў рознага складу.

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024