Темы

Беларусы могуць прыняць удзел у выбары лепшых тавараў рэспублікі-2016

Беларусы могуць прыняць удзел у выбары лепшых тавараў рэспублікі-2016, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Для ўдасканалення ўмоў правядзення конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2016» і крытэрыяў ацэнкі тавараў, заяўленых на ўдзел, пастановай Дзяржстандарту была зацверджана новая Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу і заахвочвання пераможцаў. У адпаведнасці з ёю, спажыўцы могуць пакінуць свае водзывы адносна арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу і сталі фіналістамі.

Паступіўшыя водзывы рэспубліканская конкурсная камісія будзе ўлічваць пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу на другім (рэспубліканскім) этапе.

Каб накіраваць водзыў, трэба скарыстацца спасылкай  http://quality.gskp.by, выбраць намінацыю («Харчовыя тавары», «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў», «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», «Паслугі насельніцтву») і націснуць кнопку «Падабаецца» або «Не падабаецца». Таксама можна накіраваць свае водзывы ў сакратарыят камісіі да 5 снежня на e-mail: ntc@belgiss.by.

Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» садзейнічае выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх папулярызацыі на ўнутраным і знешнім рынках. Ён аб’яўляецца штогод, пачынаючы з 2002 года, па ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.

Последние новости

АПК

Работы на полях Глусского района

20 октября 2025
Читать новость
Происшествия

На озере в Малоритском районе работники МЧС спасли рыбака

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Промкооперация, ЖКХ, IT-технологии. Беларусь и Мордовия обсудили точки роста в сотрудничестве 

20 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия

20 октября 2025
Читать новость
Актуально

Глусская районная энергогазинспекция. Акция: «Электробезопасность-это»

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Повышенное внимание — маршруткам. Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

20 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем