Темы

БРСМ плануе выбудаваць сістэму грантаў удзельнікам конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” плануе выбудаваць сістэму грантаў для ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Аб гэтым паведаміла каардынатар праекта Алеся Віннік.

Яна расказала аб планах па развіцці праекта. “Мы плануем выбудаваць сістэму грантаў і падтрымкі аўтараў праектаў як фінансава, так і інфармацыйна, прапрацоўваецца пытанне дзеяння своеасаблівых пластыкавых картак для інтэлектуальнай моладзі – пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Хацелася б, каб гэты конкурс у далейшым трансфармаваўся ў маштабны форум навукі і інавацый, што будзе садзейнічаць руху маладых навуковых кадраў”, – адзначыла яна.

Прэзентацыю новых ідэй і распрацовак арганізатары праекта “100 ідэй для Беларусі” ў гэтым годзе пачалі ў кастрычніку. За гэты час у рэгіёнах краіны праведзена боль за 130 выставак з удзелам экспертаў рэспубліканскага ўзроўню. Так званыя занальныя этапы (раённыя, гарадскія) праекта прайшлі ўпершыню, многія з іх у фармаце стартап-мерапрыемстваў з запрашэннем мясцовых бізнесменаў і інвестараў. Экспертныя саветы вызначылі лепшыя праекты для ўдзелу ў рэгіянальных этапах і прынялі рашэнне аб укараненні некаторых на мясцовым узроўні.

Цяпер БРСМ дае старт рэгіянальным адборачным турам конкурсу. У лістападзе-снежні яны пройдуць ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску. Так, Мінская абласная выстаўка-прэзентацыя лепшых новых маладзёжных ідэй адбудзецца 9 лістапада ў Барысаве. У экспазіцыю ўвойдуць 28 навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў моладзі сталічнага рэгіёна. Арганізатары падвядуць вынікі і вызначаць пераможцаў папулярнага маладзёжнага праекта ў студзені-лютым 2017 года. Аднаму з праектаў фіналу камерцыйнай кампаніяй будзе прадастаўлены грашовы грант у памеры $5 тыс. Усяго ў рэспубліканскай выстаўцы-прэзентацыі плануецца прадставіць каля 120 праектаў. Упершыню ў склад рэспубліканскага экспертнага савета, акрамя прадстаўнікоў навукі, бізнесу, адукацыі, маладых і паспяховых прадпрымальнікаў, міжнародных экспертаў, увойдуць пераможцы конкурсу “100 ідэй для Беларусі” мінулых гадоў. Да гранд-фіналу, паводле слоў Алесі Віннік, будзе выдадзены своеасаблівы каталог з гісторыямі поспеху маладых распрацоўшчыкаў, чые ідэі і праекты па выніках удзелу ў конкурсе “100 ідэй для Беларусі” ўжо рэалізаваны.

Вынікам правядзення конкурсу на працягу пяці гадоў з’яўляецца не толькі рэалізацыя праектаў, але і стварэнне ўдзельнікамі конкурсу “100 ідэй для Беларусі” суб’ектаў гаспадарання. Напрыклад, пераможца конкурсу ў 2013 годзе Павел Бацылеў і фіналіст конкурсу 2012 года Вадзім Васкевіч стварылі ІТ-кампанію па распрацоўцы і папулярызацыі сайтаў, якая сёння паспяхова развіваецца і рэалізуе ІТ-праекты. “У мэтах аб’яднання аўтараў і прадастаўлення магчымасці працаваць у камандзе аднадумцаў будзе створаны банк рэалізаваных праектаў з кантактамі”, – сказала Алеся Віннік.

Каардынатар праекта дадала, што да канца 2016 года па ўсёй краіне плануецца адзначыць укаранёныя інавацыйныя распрацоўкі спецыяльнымі таблічкамі з лагатыпам конкурсу “Рэалізавана ў рамках “100 ідэй для Беларусі”. З гэтай мэтай у праграму запланаваных рэгіянальных выставак-прэзентацый уключана наведванне арганізацый і прадпрыемстваў, дзе і былі ўкаранёны маладзёжныя распрацоўкі, прадстаўленыя на конкурс, якія ўжо сёння прыносяць карысць і ўносяць рэальны ўклад у развіццё беларускай эканомікі. З верасня 2011 года ў адрас арганізатараў конкурсу паступіла больш за 9 тыс. заявак. Толькі за мінулы год атрымана 2,5 тыс. новых прапаноў ад моладзі.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024