Темы

Людзі звяртаюцца — улада рэагуе

У Глускі райвыканкам і сельскія выканаўчыя камітэты за дзевяць месяцаў гэтага года ад грамадзян паступіла 208 пісьмовых, вусных і электронных зваротаў, 60 чалавек кіраўніцтвам райвыканкама было прынята падчас асабістых прыёмаў, у тым ліку выязных.

Як патлумачыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Валянціна Дзяшчэня, агульная колькасць паступіўшых зваротаў у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года зменшылася на 10, менш паступіла паўторных і калектыўных зваротаў, а вось праз вышэйстаячыя органы зваротаў стала больш, у прыватнасці, праз Адміністрацыю Прэзідэнта (2 звароты) і пракуратуру Глускага раёна (5 зваротаў). Па выніках разгляду зваротаў, што паступілі ў райвыканкам, па 87 з іх прыняты станоўчыя рашэнні, інакш кажучы, просьбы грамадзян задаволены ў 56 працэнтах выпадкаў.

Сярод праблем, з якімі насельніцтва звяртаецца да раённай улады, па-ранейшаму пераважаюць камунальна-бытавыя пытанні — за дзевяць месяцаў 43 звароты. Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства: гэта праблемы з працаўладкаваннем — 12 зваротаў, затрымка выплаты зарплаты — 6 зваротаў, працоўныя адносіны — 5 зваротаў. Па пытаннях парушэнняў у налічэнні і выплаце зарплаты ў райвыканкам паступалі звароты ад работнікаў ТАА “Дока-Дрэў”, СВК “Калгас “Зара камуны”, ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” і “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У выніку за дапушчаныя парушэнні пасадныя асобы названых суб’ектаў гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Актуальнымі застаюцца пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, стан дарог і вулічнае асвятленне. Так, жыхары вёскі Падзамша звярнуліся з просьбай адрамантаваць аўтадарогу на пад’ездзе да іх вёскі. Хадайніцтва па гэтым пытанні было накіравана ў аблвыканкам, аднак, па інфармацыі КУП “Магілёўаблдарбуд”, у сувязі са скарачэннем аб’ёмаў фінансавання на дарожную гаспадарку ў 2016 годзе выканаць бягучы рамонт гэтай аўтадарогі не плануецца. Таму  мясцоваму ДРБУ-213 даручана падтрымліваць яе ў належным стане.

Хвалююць людзей і пытанні захавання і рамонту жылля. У прыватнасці, адзін з калектыўных зваротаў быў выкліканы нездавальняючым тэхнічным станам шматкватэрнага жылога дома ў пасёлку Кіраўскае. У выніку там адрамантавалі дах. Жыльцы дома № 4 па Савецкай вуліцы, што ў Глуску, звярнуліся з просьбай правесці капрамонт іх дома, аднак у адпаведнасці з планам капітальнага рамонту жылфонду Глускага “Жылкамгаса” на 2017—2020 гады дом № 4 у гэты спіс не ўключаны. Там была праведзена падсыпка гравіем падвальнага памяшкання і адрамантавана яго асвятленне. Абгрунтаваны калектыўны зварот жыльцоў дома № 12 па вуліцы Жыжкевіча быў выкліканы тым, што падчас капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі з-за моцных ападкаў адбылося падтапленне некаторых кватэр — паколькі ў праектна-каштарыснай дакументацыі фінансаванне мерапрыемстваў па папярэджанні падтаплення кватэр не прадугледжвалася. Па гэтай прычыне нанесены жыллю грамадзян урон будзе кампенсаваны да канца 2016 года Глускім УКП “Жылкамгас”.

Па пытаннях гандлю і грамадскага харчавання паступіла два калектыўныя звароты за подпісамі 30 і болей чалавек. Работнікі і пацыенты раённай бальніцы звярнуліся з просьбай перагледзець графік работы буфета ў бальніцы, а жыхары аграгарадка Катка папрасілі выдзеліць тут пляцоўку для арганізацыі выязнога гандлю. Абедзве калектыўныя просьбы былі задаволены.

Аднак не заўсёды ёсць магчымасць вырашыць станоўча тыя ці іншыя звароты грамадзян. Так, з 2014 года на кантролі ў райвыканкаме пытанне будаўніцтва пешаходнай дарожкі ад вуліцы Кірава да Палявой, з-за недахопу фінансавых сродкаў тэрмін выканання работ пераносіўся ўжо чатыры разы (першапачаткова работы планавалася выканаць да снежня 2014 года), пакуль што па меры неабходнасці праводзіцца грэйдзіраванне гэтага ўчастка вуліц. У першым квартале 2017 года будзе зноў разглядацца пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі каля дома № 12а па вуліцы Гагарына. Яно на кантролі з 2013 года. Зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, але работы па добраўпарадкаванні названай тэрыторыі выкананы толькі часткова, тэрміны іх завяршэння пераносіліся некалькі разоў з-за недахопу грошай. Гэтыя і іншыя звароты, што стаяць на кантролі працяглы час, патрабуюць значных фінансавых затрат, і іх станоўчае вырашэнне звязана з магчымасцямі раённага бюджэту.

Як падкрэслівае Валянціна Дзяшчэня, не ўсе заявіцелі прад’яўляюць абгрунтаваныя патрабаванні: выдзялення жылля па-за чаргой — без ільгот, працаўладкавання — без належнай адукацыі і спецыяльнасці. З некаторымі заявіцелямі перапіска спынена, паколькі нават пасля дадзеных ім адказаў яны з тымі ж пытаннямі звяртаюцца паўторна. Аднак і пасадныя асобы не заўсёды належна выконваюць свае абавязкі. Па выніках праверачных мерапрыемстваў два кіраўнікі спраў сельвыканкамаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян” прыцягнуты 13 пасадных асоб, у тым ліку 11 дзяржслужачых.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024