• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Стагадовы рубеж пераадолелі 464 жыхары Беларусі

Пятница, 4.11.2016 14:08. Category: Актуально    

Стагадовы рубеж пераадолелі 464 жыхары Беларусі, паведамілі 3 лістапада ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з’яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 кастрычніка бягучага года было 89 чалавек старэйшых за 100 гадоў. На другім месцы — Віцебская вобласць (70 чалавек), на трэцім — Мінская вобласць (68). У Гомельскай вобласці пражывалі 66 чалавек, якія адзначылі свой векавы юбілей, у Мінску — 59, у Брэсцкай вобласці — 58, у Магілёўскай вобласці — 54.

Трэба адзначыць, што жанчыны пераважаюць сярод айчынных доўгажыхароў у шэсць разоў: свой 100-гадовы юбілей ужо адзначылі 399 жанчын і 65 мужчын.

Паводле даных Мінпрацы і сацабароны, на 1 кастрычніка гэтага года ў рэспубліцы налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэйшых, з іх два чалавекі, якія пражываюць у Гродзенскай і Мінскай абласцях, знаходзяцца ва ўзроставай катэгорыі 115 гадоў і старэйшыя.

Згодна з агульнапрынятай у геранталогіі класіфікацыі, да пажылых належаць людзі ва ўзросце з 60 да 75 гадоў, да людзей старэчага ўзросту — старэйшыя за 75 гадоў, да доўгажыхароў — пасля спаўнення 90 гадоў.

Паводле міжнародных крытэрыяў насельніцтва краіны лічыцца старым, калі ўдзельная вага жыхароў ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя перавышае 7 працэнтаў. Цяпер кожны сёмы беларус (14,4 працэнта) знаходзіцца ў гэтай узроставай катэгорыі.

« Первые игры, первые победы
Из Греции прибудет святыня »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (302)
    • Беларусь помнит (64)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (72)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (2)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 316)
    • Происшествия (346)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top