Темы

З нагоды свята Кастрычніка

Сяголета адзначаецца 99-я гадавіна з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата 7 лістапада ў календарах пазначана чырвоным і ў нашай краіне з’яўляецца выхадным днём, гэта — знак таго, што мы ведаем, памятаем і паважаем гісторыю, якую разам з іншымі народамі  былой савецкай краіны прайшлі беларусы. Вось чаму ў Рэспубліцы Беларусь і дагэтуль падтрымліваецца традыцыя адзначаць 7 лістапада як свята, рыхтаваць і праводзіць з гэтай нагоды ўрачыстасці і іншыя мерапрыемствы. Пройдуць яны і ў Глускім раёне.

Так, 7 лістапада ў 9:45 на Алеі Славы будзе арганізавана Вахта памяці, да помнікаў нашым землякам, Героям Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, прадстаўнікі працоўных калектываў ускладуць кветкі. Урачыстыя ўскладанні кветак да помнікаў і воінскіх пахаванняў, іншыя культурныя мерапрыемствы будуць таксама арганізаваны і на тэрыторыях сельсаветаў. У Глуску, у раённым Доме культуры, 7 лістапада пройдзе святочны канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька”,  пачатак у 12:00, уваход свабодны. На бульвары Грахоўскага з 10:00 пачне працаваць гандлёвы кірмаш, на ім свае вырабы пакупнікам будуць прапаноўваць мясцовыя майстры і гандляры, дасланы запрашэнні вытворцам з іншых раёнаў. Спартсмены-аматары да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прымеркавалі спаборніцтвы па шахматах сярод каманд фізічнай культуры глускіх прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, яны пройдуць 5 лістапада на базе фізкультурна-спартыўнага клуба і пачнуцца ў 10:00.

З нагоды святочнага выхаднога дня 7 лістапада зменіцца на наступным тыдні і графік выхаду раённай газеты, два яе чарговыя нумары выйдуць у сераду, 9 лістапада, і ў суботу, 12 лістапада.

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость