Темы

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі, паведаміў 21 снежня намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

«На тэрыторыі Беларусі ў Мінскай і Гомельскай абласцях выяўлены тры радовішчы і два ўчасткі калійных солей сумарнымі запасамі 7,5 млрд т. Распрацоўваецца новае Старобінскае радовішча. У сусветным экспарце калійных угнаенняў Беларусь займае трэцяе месца пасля Канады і Расіі», — адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тэндэнцыю частага змянення сусветных цэн на ўгнаенні, калійная галіна краіны развіваецца даволі дынамічна. «Маючы дастатковую сыравінную базу, «Беларуськалій» з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў калійных солей у свеце», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы канстатаваў, што захаванню пазіцый, якія займае рэспубліка на рынку калійных угнаенняў, будзе садзейнічаць рэалізацыя двух інвестыцыйных дагавораў, заключаных Беларуссю. «Адзін з іх — у Мінскай вобласці. 11 верасня 2015 года з удзелам кіраўніка дзяржавы дадзены афіцыйны пачатак будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,1 млн т хларыду калію ў год. Інвестар — «Слаўкалій». Другі — у Гомельскай вобласці «Беларуськалій» рэалізуе інвестпраекты па прамысловай распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных солей з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,5 млн т хларыду калію ў год», — сказаў Міхаіл Русы.

Последние новости

Власть

Как возродить Витебскую область? Регион ждет откровенный и непростой разговор на уровне Президента

24 октября 2025
Читать новость
Актуально

День открытых дверей в Университете гражданской защиты МЧС Республики Беларусь

24 октября 2025
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыцце!». Глусчане присоединились к акции Минлесхоза

23 октября 2025
Читать новость
Общество

У Глуску з рабочым візітам пабываў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч

23 октября 2025
Читать новость
Культура

Программа фестиваля «Золотой шлягер»

23 октября 2025
Читать новость
Культура

Могилёв готовится к юбилейному фестивалю «Золотой шлягер — 2025»

23 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем